Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Мэр Багдаду рыхтуе для Садама Гусэйна прытулак у Менску
15:36, 06/03/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»


 ПАЛIТЫКА 

Два бакі медалю
16:16, 06/03/2003, Людміла Гразнова, каардынатар Хартыі`97 па правох чалавека

Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў лютым 2003 году

Прыніжэнне чалавечай годнасьці і галеча народа – два бакі аднаго і таго ж медаля, дыктатуры. Цяперашні беларускі «парадак» не зьяўляецца выключэньнем, ён не адрозьніваецца ад выпадку Маркаса на Філіпінах ці Сухарта ў Інданэзіі. Яшчэ не прыйшоў час агучыць ценявое накапленьне асабістага багацьця кляну Лукашэнкі. Пакуль удаецца толькі асьвятляць бачны бок «парадку» -- прыніжэньне чалавечай годнасьці і парушэньняў правоў чалавека. Праўда, і гэта магчыма толькі ў інтэрнэце.

Эўразьвяз зноў занепакоены лёсам новага офісу АБСЭ ў Менску
15:26, 06/03/2003

Эўрапейскі зьвяз зноў заклікае беларускія ўлады прыняць усе неабходныя меры для стварэньня ў Менску спрыяльных умоваў працы новага офісу Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і захаваньня мандату місіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўразьвязу, распаўсюджанай амбасадаю ФРГ у Беларусі 5 сакавіка.

Андрэй Клімаў: Улада павінна пакаяцца
13:52, 06/03/2003

“Пакуль ня позна, трэба ўпісвацца ў дэмакратычныя стандарты, прадэкляраваныя Канстытуцыяй 1994 году, пакаяцца, аддаць на суд віноўных у зьнікненьні вядомых палітыкаў, і тым самым зьняць зь сябе хоць трошкі адказнасьці за тое зло, якое ўлада ўчыніла ў пэрыяд, пачынаючы з рэфэрэндуму 1996 году”, -- заявіў у інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, адзін зь лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы палітвязень Андрэй Клімаў.

Жонкі выкрадзеных апазыцыянэраў расчараваныя прызнаньнем «палаткі»
11:21, 06/03/2003

“Я не разумею, як рашэньне аб прыняцьці “палаты” ў ПА АБСЭ на зьмену сытуацыі з правамі чалавека можа рэальна паўплываць у краіне ў лепшы бок і ў першую чаргу – па расьледваньне зьнікненьняў вядомых людзей. Вы верыце, што раз такое рашэньне ПА АБСЭ прынятае, то ўлады Беларусі сёньня дазволяць міжнароднай камісіі па расьсьледваньнях працаваць у нас? Ці будзе гэта азначаць, што эўрапейскія парлямэнтары здолеюць выслухаць генэральнага пракурора Беларусі Шэймана па гэтых справах? Ці будзе азначаць, што сьледчыя здолеюць дапытаць Лукашэнку і іншых вядомых чыноўнкаў? Я думаю, што не. Таму і ня веру, што сытуацыя ў Беларусі зьменіцца да лепшага”, -- такі чынам у інтэрвію прэсавай службе АГП пракамэнтавала прыняцьце беларускага нелегітымнага “парлямэнту” ў ПА АБСЭ Ірына Красоўская – жонка вядомага беларускага бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага, які зьнік у 1999 годзе.

Беларускія журналісты стануць «жывым шчытом» у Іраку
11:16, 06/03/2003

Група беларускіх журналістаў накіроўваецца з 7 па 12 сакавіка ў Ірак па запрашэньні амбасады гэтай краіны. Склад групы, як паведамілі “Интерфаксу” ў дыпмісіі Іраку ў Менску, яшчэ ня вызначаны і вар’іруецца ад 2 да 6 чалавек. Дакладнай інфармацыі аб авіякампаніі, якая зробіць рэйс, на дадзены момант няма. Паводле “Интерфакса”, на пралёт самалёту ёсьць дазвол камітэту па санкцыях ААН. Чакаецца, што на зваротным шляху самалёт забярэ ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія жадаюць пакінуць Ірак. Паводле інфармацыі МЗС, на сёньня ў Іраку знаходзяцца 2 беларускія дыпляматы, 7 грамадзянаў працуюць па беларускіх кантрактах і каля 40 – па расейскіх. Тыя, хто працуе па расейскіх кантрактах, паводле дадзеных “Интерфакса”, маюць сваю схему выезда, аднак, пры жаданьні здолеюць скарыстацца дадзеным рэйсам.

Дон Кіхот Уладзімер Парфяновіч
11:15, 06/03/2003, Марына Коктыш, «Народная воля»

На пытаньне: "Навошта Вам два мабільныя тэлефоны?" – кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка", трохразовы алімпійскі чампіён Уладзімер Парфяновіч адказаў адразу: "Каб не праслухоўвалі".

Завяршыўся візыт «парлямэнцкай» дэлегацыі Беларусі ў Лібію
11:13, 06/03/2003

Завяршыўся афіцыйны візыт “парлямэнцкай” дэлегацыі Беларусі ў Лібію. Учора вечарам дэлегацыя “нацыянальнага сходу” на чале з старшынём “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым прыбыла ў Менск. Двухдзённы візыт беларускіх “парлямэнтараў” у Лібію ажыцьцяўляўся па запрашэньні сакратара Ўсеагульнага народнага кангрэсу Лібіі аз-Занаці Мухамада аз-Занаці.

Мікола Маркевіч: Журналістаў уратуюць кансалідацыя й салідарнасьць
11:04, 06/03/2003

Для супрацьстаяньня пагрозе поўнага зьнішчэньня, беларускія мас-мэдыя неабходна аб’яднаць свае намаганьні. Пра гэта ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі заявіў рэдактар газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч, асуджаны да абмежаваньня волі на паўтара года за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. “Апошнія падзеі паказваюць, што ўлада па адзіночцы можа расправіцца літаральна з усёй беларускай незалежнай прэсай. Кансалідацыя і салідарнасьць – гэта адзінае, што можа зьмяніць сытуацыю”, -- лічыць журналіст, адносна якога 4 сакавіка была зьмененая мера пакараньня. Астатні тэрмін ён будзе працаваць па месцу жыхарства ў Горадні, і сплочваць 15 адсоткаў заробку на карысьць дзяржавы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Былы супрацоўнік КДБ Беларусі забіў аднаго і параніў 15 паліцэйскіх у Варшаве
16:30, 06/03/2003, Газета.Ru

У прыгарадзе Варшавы ў час апэрыцыі па барацьбе з тэрарыстамі забіты адзін паліцэйскі і яшчэ 15 параненыя. Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў, паліцэйскія праводзілі апэрацыю па затрыманьні двух небясьпечных злачынцаў. Калі паліцэйскія акружылі дом, у якім знаходзіліся падазраваныя ў забойстве, па іх быў адкрыты вагонь, а затым злачынцы кінулі з вакна некалькі гранатаў і самаробную бомбу. “У варшаўскіх паліцэйскіх першы раз кідалі бомбы і гранаты. Гэта было як на вайне”, -- заявіў начальнік паліцыі журналістам.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Горны адпачынак Лукашэнкі
16:23, 06/03/2003, Аляксандар Дауцін, БДГ

Вельмі хутка Аляксандар Лукашэнка вернецца з горналыжнага курорту ля Сочы. Пра тое, як ён адпачывае, даведацца складана, але штосьці ўсё ж такі і ўдалося. Паводле тых, хто адпачывае ў Чырвонай Паляне, гарналыжнік з Лукашэнкі так сабе: не “чайник”, але і клясу высокага не паказвае. Кажуць, Пуцін катаецца значна лепей.

У Беларусі намецілася тэндэнцыя скарачэньня здабычы нафты
16:01, 06/03/2003

Сёлета ў РУП ВА “Беларусьнафта” назіраецца тэндэнцыя паступовага зьніжэньня аб’ёмаў здабычы нафты. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” начальнік аддзелу здабычы нафты канцэрну “Белнафтахім” Эдуард Сьвідэрскі.

Беларускія памежнікі абыходзяцца з расейцамі горш, чым літоўскія
16:01, 06/03/2003

Першы намесьнік губэрнатара Калініградзкай вобласьці Міхаіл Цыкель заклікаў беларускіх памежнікаў быць больш карэктнымі пры праверцы дакумэнтаў у калінінградзкіх цягніках. Як перадае ІА “Каскад”, пра гэта прадстаўнік адміністрацыі рэгіёну сказаў у час чарговага паседжаньня расейска-беларускай рады па супрацоўніцтву з Калінінградзкай вобласьцю, якое адбылося ў Калініградзе.

Павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду
15:24, 06/03/2003

У Беларусі зьменены памер тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў арганізацыяў, што фінансуюцца зь бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, і базавай велічыні. З 1 сакавіка памер тарыфнай стаўкі першага разраду складае 26 тысячаў 500 рублёў (раней – 25 тысячаў), а базавая велічыня – 13 тысячаў 300 рублёў (12 тысячаў рублёў).

Харчаваньне ў дашкольных установах наладжанае блага
15:20, 06/03/2003

Харчаваньне дзяцей у дашкольных установах Баранавічаў наладжана блага. Да такой высновы прыйшлі работнікі раённага Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі пасьля правядзеньня чарговага рэйду-праверкі. Як паведамляе БелаПАН, праверка паказала, што амаль ва ўсіх дзіцячых садках дзеці атрымоўваюць 50 адсоткаў рыбы ад неабходнай нормы і ўсяго 20 адсоткаў яек. У дзіцячых дашкольных установах, якія належаць гарадзкому кіраваньню адукацыі, не выконваюцца нормы харчаваньня па малаку і гародніне. Акрамя таго, у меню ўсіх правераных установаў адсутнічаюць сьвежая садавіна і сыр.

Выкладчыкі Баранавіцкай мэдвучэльні будуць змагацца за яе ў судзе
15:20, 06/03/2003

Дактары-пэдагогі, якія працуюць у Баранавіцай мэдычнай вучэльні, у выпадку закрыцьця вучэбнай установы зьбіраюцца абараняць свае правы ў судзе. Пра гэта паведаміла БелаПАН дырэктар вучэльні Галіна Голубева. Паводле рашэньня Міністэрства аховы здароўя Беларусі, гэта, а таксама некаторыя іншыя мэдвучэльні краіны павінны быць закрытыя ў сувязі з скарачэньнем дзяржаўнага пляну прыёму студэнтаў, выкліканага лішкам мэдпэрсаналу сярэдняга зьвяна.

Прэм’еры засталіся без «саюзнага» рубля
11:39, 06/03/2003, Андрэй Літвінаў, Газета.Ru

Чарговая сустрэча прэм’ераў Расеі і Беларусі Міхаіла Касьянава і Генадзя Навіцкага будзе прысьвечаная фармаваньню адзінай эканамічнай прасторы і адзінаму эмісійнаму цэнтру саюзнай валюты. Высьветлілася, што і ў гэтым і ў іншым пытаньні да адзінства Маскве і Менску далёка.

«Балтика» ініцыюе банкруцтва «Крыніцы»
11:37, 06/03/2003

Пецярбургская броварная кампанія “Балтика” ініцыюе банкруцтва беларускай “Крыніцы”. Як паведамляе Агенцтва канфліктных сытуацыяў, у гаспадарчым судзе гораду Менску 6 сакавіка адбудзецца разгляд зыску “Балтика” да піўзавода “Крыніца”.

Ірацкая дэлегацыя наведвае «Белкамунмаш»
11:25, 06/03/2003

Афіцыйная дэлегацыя на чале з мэрам Багдаду, сталіцы Іраку, Аднанам Абэдам Хамэдам, якая знаходзіцца з візытам у сталіцы Беларусі, заўтрашні дзень пачне з знаёмства з прадукцыяй прадпрыемства “Белкамунмаш”. Затым яны наведаюць у Беларусі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 7 сакавіка заплянаваны візыт ірацкіх гасьцей на выставу “Ахова здароўя. Стаматалёгія Беларусі-2003”, якая праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа”, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле пратаколу, міжнародных грамадзкіх сувязяў Менгарвыканкаму.

Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Магілёўхімвалакна»
11:24, 06/03/2003

Пры атрыманьні хабару 4 сакавіка затрыманы адзін з кіраўнікоў ААТ “Магілёўхімвалакно”. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Дэпартамэнту фінансавых расьсьледваньняў Камітэту дзяржкантролю Дзяніс Барташ, намесьнік дырэктара прадпрыемства па камэрцыйных пытаньнях у службовым кабінэце атрымаў хабар у 1000 даляраў ЗША ад прадстаўнікоў расейскай камэрцыйнай фірмы за “пасьпяховае вырашэньне пытаньня па выпуску высокаліквіднай прадукцыі”. Сумесную апэрацыю па выкрыцьці і затрыманьні падазраванага правялі супрацоўнікі магілёўскіх абласных кіраваньняў Дэпартамэнту фінансавых расьледваньняў, КДБ і Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС. Затрыманы зьмешчаны пад варту, распачатая крымінальная справа.

У Менску пройдзе фестываль «Белы замак-2003»
11:20, 06/03/2003

7-9 сакавіка ў Менскім Палацы Моладзі пройдзе шосты міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі – "Белы замак - 2003". Пра свой удзел у фестывалі заявілі больш за 800 прадстаўнікоў рыцарскіх клюбаў Беларусі, Польшчы, Украіны, Расеі і краінаў Прыбалтыкі.

Цыгарэтаў і піва з 1 ліпеня ў шапіках ня будзе. Як і саміх шапікаў
11:05, 06/03/2003, Наталья Раковіч, Радыё Свабода

Уладальнікі каля 2-х тысячаў менскіх камэрцыйных шапікаў апынуліся перад пагрозаю страты свайго бізнэсу. Згодна з рашэньнем Менгарвыканкаму, да 1 ліпеня 2003 году аб’екты дробнарозьнічнага гандлю павінныя зьнікнуць са сталічных вуліцаў. Замест гэтага прадпрымальнікам прапануюць ісьці ў гіпэрмаркеты ці будаваць уласныя крамы. Ні на якія кампрамісы менскія ўлады не пагаджаюцца.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: