Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія памежнікі абыходзяцца з расейцамі горш, чым літоўскія 16:01, 06/03/2003
Першы намесьнік губэрнатара Калініградзкай вобласьці Міхаіл Цыкель заклікаў беларускіх памежнікаў быць больш карэктнымі пры праверцы дакумэнтаў у калінінградзкіх цягніках. Як перадае ІА “Каскад”, пра гэта прадстаўнік адміністрацыі рэгіёну сказаў у час чарговага паседжаньня расейска-беларускай рады па супрацоўніцтву з Калінінградзкай вобласьцю, якое адбылося ў Калініградзе.
“На фоне стабільна карэктных дачыненьняў літоўскіх памежных і мытных службаў да расейскіх пасажыраў, якія едуць праз тэрыторыю сумежнай дзяржавы, транзыт праз Беларусь часта суправаджаецца прыніжальнымі незаконнымі даглядамі”, -- паведаміў М.Цыкель. Першы намесьнік губэрнатара засноўваўся на асабістым вопыце. У лютым ён зьдзейсьніў паездку па чыгунцы з Калінінграду ў Маскву і быў зьдзіўлены некарэктнымі паводзінамі беларусаў адносна расейскіх грамадзянаў.