Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Маркевіч: Журналістаў уратуюць кансалідацыя й салідарнасьць
11:04, 06/03/2003

Для супрацьстаяньня пагрозе поўнага зьнішчэньня, беларускія мас-мэдыя неабходна аб’яднаць свае намаганьні. Пра гэта ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі заявіў рэдактар газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч, асуджаны да абмежаваньня волі на паўтара года за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. “Апошнія падзеі паказваюць, што ўлада па адзіночцы можа расправіцца літаральна з усёй беларускай незалежнай прэсай. Кансалідацыя і салідарнасьць – гэта адзінае, што можа зьмяніць сытуацыю”, -- лічыць журналіст, адносна якога 4 сакавіка была зьмененая мера пакараньня. Астатні тэрмін ён будзе працаваць па месцу жыхарства ў Горадні, і сплочваць 15 адсоткаў заробку на карысьць дзяржавы.

-- Чаму, на вашую думку, улада вырашыла зьмякчыць ваш прысуд?

-- Улада нічога ня вырашыла. Па гэтай уладзе я мог бы згніць там. Размова ідзе пра ўстойлівую фармулярную працэдуру, прадугледжаную Крымінальным кодэксам. Пасьля адбыцьця адной траціны прысуду, кожны асуджаны пры ўмове, што ён не парушаў рэжым, мае права на зьмякчэньне прусуду. У дадатак да гэтага, асіповіцкія міліцыянты дапамаглі самі сабе. Пазбавіліся ад такога галаўнога болю як Маркевіч, да якога практычна штодня прыяжджалі калегі, дыпляматы, праваабаронцы. У мяне было такое ўражаньне, што яны самі сталі ахвярамі прысуду адносна мяне. Такой пільнай увагі да сябе доўга яны трываць не маглі.

-- Як Вы, журналіст, які адпрацаваў на “хіміі” паўгода, ацэньваеце ўзровень свабоды слова ў Беларусі?

-- Я думаю, што гэта трагедыя. Сытуацыя надзвычай складаная. І ня толькі таму, што ўлада абвесьціла вайну супраць свабоды слова. Праблема яшчэ і ў тым, што само грамадзтва, і, перш за ўсё эліта гэтага грамадзтва, не разумее, што такое свабода слова. Не надае гэтай катэгорыі той значнасьці, той вагі, якія належаць свабодзе слова. Нават кіраўнікі беларускіх палітычных партыяў досыць абыякавыя да яе. Бо, акрамя таго, што ўлада ўціскае свабоду слова, у адказ на гэта няма арганізаванага супраціву грамадзтва. Адна Беларуская асацыяцыя журналістаў, нягледзячы на свае адчайныя намаганьні, ня ў стане зьмяніць агульны фон.

-- Ці не падаецца Вам, што нашым журналістам, у першую чаргу, не хапае салідарнасьці ў барацьбе за свае правы?

-- Калі размова ідзе пра “Пагоню” і пра мяне, то толькі салідарнасьць і падтрымка маіх калегаў дазволілі нам выжыць у сытуацыі вельмі жорсткага прэсінгу, якому мы падвяргаемся апошнія два гады. Размова, у першую чаргу, ідзе пра журналістаў рэгіянальных выданьняў, такіх як “Газета Слонимская”, “Интекс-пресс”, “Региональная газета”, “Информ-прогулка” і шмат, шмат іншых. Усім ім -- вялікі дзякуй. Праўда, размова ідзе не пра ўсіх беларускіх журналістаў.

-- Як на Ваш погляд, незалежныя мас-мэдыя павінны супрацьстаяць пагрозе поўнага зьнішчэньня?

-- Як ні банальна гучыць адказ, размова ідзе пра аб’яднаньне намаганьняў у сваю абарону. Апошнія падзеі паказваюць, што ўлада па адзіночцы можа расправіцца літаральна з усёй беларускай незалежнай прэсай. Кансалідацыя і салідарнасьць – гэта адзінае, што можа зьмяніць сытуацыю.

-- Чым плануеце займацца зараз? Зноў возьмецеся за журналістыку?

-- У самы бліжэйшы час я пляную зрабіць усё, каб зарэгістраваць новае выданьне. Ніша “Пагоні” да гэтага часу не занятая. Краіне патрэбнае такое выданьне. І яно будзе. І калі я нават у Асіповічах знаходзіў час займацца журналістыкай, то зараз ужо дакладна яго знайду.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: