Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонкі выкрадзеных апазыцыянэраў расчараваныя прызнаньнем «палаткі»
11:21, 06/03/2003

“Я не разумею, як рашэньне аб прыняцьці “палаты” ў ПА АБСЭ на зьмену сытуацыі з правамі чалавека можа рэальна паўплываць у краіне ў лепшы бок і ў першую чаргу – па расьледваньне зьнікненьняў вядомых людзей. Вы верыце, што раз такое рашэньне ПА АБСЭ прынятае, то ўлады Беларусі сёньня дазволяць міжнароднай камісіі па расьсьледваньнях працаваць у нас? Ці будзе гэта азначаць, што эўрапейскія парлямэнтары здолеюць выслухаць генэральнага пракурора Беларусі Шэймана па гэтых справах? Ці будзе азначаць, што сьледчыя здолеюць дапытаць Лукашэнку і іншых вядомых чыноўнкаў? Я думаю, што не. Таму і ня веру, што сытуацыя ў Беларусі зьменіцца да лепшага”, -- такі чынам у інтэрвію прэсавай службе АГП пракамэнтавала прыняцьце беларускага нелегітымнага “парлямэнту” ў ПА АБСЭ Ірына Красоўская – жонка вядомага беларускага бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага, які зьнік у 1999 годзе.

Ірына Красоўская:

-- Пасьля таго, як я прачытала ў СМІ справаздачу спадарыні Цапф, дзе гаварылася, што ніводнае з чатырох умоваў прыняцьця “палаты” ў сябры ПА АБСЭ Беларусьсю ня выканана, а прагрэсу ў справе аб зьніклых вядомых палітыках няма, нават наадварот – усе справы па расьсьледваньні прыпыненыя, я лічыла, што такая арганізацыя, як ПА АБСЭ, якая ў першую чаргу мусіць займацца пытаньнямі правоў чалавека, здолее рэальна ацаніць сытуацыю ў Беларусі.

Але высьветлілася, што палітыка – гэта дастаткова складаная гульня, якую не заўсёды можна зразумець і ацаніць. Я не разумею, як рашэньне аб прыняцьці “палаты” ў ПА АБСЭ можа рэальна паўплываць на зьмену сытуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне ў лепшы бок і ў першую чаргу – па расьсьледваньні зьнікненьняў вядомых людзей. Вы верыце, што раз такое рашэньне ПА АБСЭ прынятае, то ўлады Беларусі сёньня дазволяць міжнароднай камісіі па расьследваньнях працаваць у нас? Ці будзе гэта азначаць, што эўрапейскія парлямэнтары здолеюць выслухаць генэральнага пракурора Беларусі Шэймана па гэтых справах? Ці будзе азначаць, што сьледчыя здолеюць дапытаць Лукашэнку і іншых вядомых чыноўнікаў? Я думаю, што не. Таму і ня веру, што сытуацыя ў Беларусі зьменіцца да лепшага.

Справа ў тым, што зараз усе нашыя хадайніцтвы вяртаюцца да нас з рэзалюцыямі: “Не”, “Нельга”, “Немагчыма”. Таму прыняцьце зараз “палаты прадстаўнікоў” у паўнапраўныя сябры АБСЭ – гэта незаслужаная ўзнагарода для краіны. А як вядома, такая неабгрунтаваная падзяка толькі яшчэ больш разбэшчвае і нараджае яшчэ большую ўсёдазволенасьць улады. Дай Бог, каб я памылілася ў гэтым сваім прагнозе.

Сьвятлана Завадзкая (жонка журналіста Зьмітра Завадзкага, выкрадзенага 7 ліпеня 2002 году пры нявысьветленых абставінах):

--Я ня думала, што такая падзея наагул можа адбыцца ў Эўропе. Я выдатна ведала, што шмат гадоў Захад і Амэрыка былі настроеныя супраць нашай “палаты”. Тым не менш, афіцыйнае прыняцьце яе ў сябры ПА АБСЭ асабіста мяне шакіравала. Падтрымала гэтае рашэньне Нямеччына. Амэрыканцы былі супраць яго. І тое, што не ўсе краіны былі за прыняцьце нашай “палаты”, неяк суцяшае.

У мяне больш няма даверу да Уты Цапф. Яна неаднаразова чула пры асабістых сустрэчах нашыя гісторыі, добра ведае сытуацыю з расьсьледваньнем справаў нашых мужоў, ведае пра беззаконства і бяспраўе ў нашай краіне. Мы казалі ёй, што наш парлямэнт не займаецца пытаньнямі правоў чалавека. Тое, як яна паступіла, асабіста мяне пазбаўляе ўсялякага даверу да гэтага чалавека. Калі нас калі-небудзь будуць запрашаць на сустрэчы зь яе ўдзелам, я, напэўна, не пайду зь ёй размаўляць.

Я ня веру, што кішэнную “палатку” можна будзе зараз павярнуць да Захаду і дапамагчы ёй эфэктыўна працаваць з АБСЭ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: