Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мэр Багдаду рыхтуе для Садама Гусэйна прытулак у Менску
15:36, 06/03/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

У Менску вось ужо трэці дзень знаходзіцца мэр Багдаду Аднан Абэд Хамэд. Назіральнікі не выключаюць, што мэр Багдаду прыехаў абмеркаваць зь беларускімі ўладамі магчымасьць пераезду ў Менск Садама Гусэйна пад палітычную апеку беларускага лідэра. Хаця афіцыйнай мэтай візыту мэра перадваеннай сталіцы Іраку аб’яўлена... вывучэньне сыстэмы водазабесьпячэньня беларускай сталіцы!

Ледзь толькі багдадзкі госьць сышоў з трапу самалёту, як адразу ж перадаў беларускаму народу асабістае прывітаньне ад Садама Гусэйна і заявіў літаральна наступнае: “У Багдадзе ўсё спакойна. Яго жыхары выконваюць свае забавязкі ў адпаведнасьці з штодзённым рэжымам. Хаця рыхтуюцца да розных жыцьцёвых сытуацыяў...” Беларускія аналітыкі небезпадстаўна выказалі меркаваньне, што “жыцьцёвая сытуацыя”, якая насьпела ў Пэрсыдзкай затоцы, запатрабавала ад Багдаду прыняць руку дапамогі, працягнутую Аляксандрам Лукашэнкам. Больш за тое, у кулуарах ходзяць чуткі (якія рупліва абвяргаюцца амбасадаю Іраку ў Менску), што ў час візыту ў Беларусь мэр Багдаду спрабуе ўсталяваць кантакт з іншымі славянскімі краінамі. Паводле зьвестак з тых самых крыніцаў, ён плянуе паразмаўляць з удзельнікамі сустрэчы сакратароў радаў бясьпекі “славянскае чацьвёркі” – Беларусі, Польшчы, Расеі і Ўкраіны, што праходзіць у Полацку. Тым больш што сама сустрэча прысьвечаная праблемам міжнароднай бясьпекі, а прадстаўнік Багдаду можа падзяліцца сваім жыцьцёвым досьведам і асабістымі меркаваньнямі на гэты конт.

Лідэр беларускай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, камэнтуючы сытуацыю, нагадаў, што ў мінулую восень у Багдадзе пабывалі прадстаўнікі беларускіх ваенных прадпрыемстваў, прадукцыю якіх можна выкарыстоўваць па падвойным значэньні.

“Маю сьмеласьць меркаваць, што ў дэлегацыі Багдаду ёсьць людзі, якія маюць адносіны да “немірных прафэсіяў”, -- адзначыў Лябедзька, намякаючы на магчымасьць заключэньня Багдадам неафішыруемых пагадненьняў аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве зь некаторымі эўрапейскімі краінамі СНД. Лябедзька пацьвердзіў таксама, што вэрсія аб тым, што багдадзкі мэр дамаўляецца аб візыце ў Менск Садама Гусэйна, вельмі верагодная.

Амбасада Іраку абвяргае такія меркаваньні і ўказвае на тое, што Аднан Абэд Хамэд прыехаў у Беларусь згодна пагадненьню, дасягнутаму ў Менску віцэ-прэм’ерам Іраку яшчэ ў верасьні леташнега году. Тады прагучала заява, што Ірак хоча прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў да наладжваньня сыстэмы водазабесьпячэньня Багдаду і рашэньня праблемаў транспарту і аховы здароўя. Паводле інфармацыі самога мэра Багдаду, беларускага МЗСу і ірацкай амбасады, пытаньні палітычнага ўзаемадзеяньня і ваенна-прамысловага супрацоўніцтва не ўваходязць у павестку дня візыту.

Сьвецкія размовы багдадзкага мэра на тэрыторыі чужой дзяржавы скептычна ўспрымаюцца ў Беларусі. Адносна гэтага супрацоўнік беларускага МЗСу, які пажадаў застацца неназваным, адзначыў: "Можа, і будуць ісьці нейкія стратэгічныя размовы, але ўсё гэта адбудзецца ў абстаноўцы найстрогай сакрэтнасьці…” Супрацоўнік МЗСу дадаў, што мэр Багдаду прыбыў у Менск па асабістым распараджэньні Гусэйна. “Садам прасіў сказаць, што беларускі народ -- адзіны народ у Эўропе, які падтрымлівае іракцаў”, - сказаў багдадзкі госьць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: