Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Злучаныя Штаты чакаюць тлумачэньняў ад Беларусі
13:45, 07/03/2003

ЗША зьвяртаюцца да Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў з патрабаваньнем патлумачыць прычыну адмовы ў акрэдытацыі супрацоўнікам амэрыканскай амбасады ў Менску ў якасьці міжнародных назіральнікаў на выбарах 2 сакавіка у мясцовыя Саветы. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка місіі ЗША ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Дуглас Дэвідсан, выступаючы перад Сталай радай арганізацыі ў Вене 6 сакавіка.

 ПАЛIТЫКА 

Вольга Завадзкая падала ў суд на Пракуратуру Беларусі
14:49, 07/03/2003

Вольга Завадзкая падала ў суд на Пракуратуру Беларусі, якая адмаўляецца прадставіць ёй копію пастановы пра прыпыненьне расьсьледаваньня справы зьнікненьня яе сына Зьмітра Завадзкага.

Багдад зацікаўлены ў пастаўках беларускае тэхнікі
13:27, 07/03/2003

Дэлегацыя Багададу на чале з мэрам Аданам Абэдам Хамэдам наведала у чацьвер Менскі аўтамабільны завод (МАЗ). Як паведаміў карэспандэнту “Медиафакт” генэральны дырэктар Менскага аўтамабільнага заводу Валянцін Гурыновіч, у час размовы з кіраўніцтвам завода сябры дэлегацыі выказалі зацікаўленасьць у пастаўках беларускай тэхнікі ў Ірак.

Адкрыты ліст карэспандэнта НТВ у Беларусі Паўла Селіна тыднёвіку “7 дней”
13:02, 07/03/2003

Паважаны сп.галоўны рэдактар інфармацыйна-праблемнага тыднёвіка “7 дней”! Як вынікае з арыгінальнага статуса вашага тыднёвіка (інфармацыйна-праблемны), у Вас сапраўды з інфармацыяй праблемы. Больш дакладна з праверкаю гэтай інфармацыі. Маю сьмеласьць нагадаць Вам пра артыкул спадара М.Амурскага “За профессию обидно" . У матэрыяле размова ідзе пра мой рэпартаж аб выхадзе ў сьвет беларускага выданьня Сапармурата Ніязава “Рухнама”. Сп.Амурскі піша: “Само собой, простой подачей факта телеканал не ограничился и от свойственного ему ехидства не удержался. Одна беда: не углядел уважаемый коллега тот факт, что озвученная им новость новостью, в общем-то, не является. Ведь еще в августе прошлого года книга Сапармурата Ниязова "Рухнама" была издана... на родине нашего коллеги -- в России! Естественно, на его родном русском языке. Да если бы только там! "Рухнама" уже давно увидела свет в Великобритании, Турции, Японии, арабских государствах, переведена на множество языков! Вот только тогда телеканал НТВ на эти факты внимания не обратил”.

Арон Роўдс: сытуацыя з высылкаю місіі АБСЭ зь Беларусі можа паўтарыцца
11:29, 07/03/2003

“Місія, якая зараз працуе ў Беларусі, мае некалькі іншы мандат у параўнаньні з папярэднім. Сытуацыя тут не настолькі складная, як у Туркмэніі. Але Беларусь таксама вельмі ізаляваная краіна, і АБСЭ можа штосьці зрабіць для ўсталяваньня там дэмакратыі, абароны правоў чалавека, пабудовыя грамадзянскай супольнасьці. Я ня выключаю, што сытуацыя з высылкаю місіі можа паўтарыцца. Такое часта адбываецца. Напрыклад, у той самай Чачэніі. Адкуль трапляе дакладная інфармацыя па Чачэніі? Ад міжнародных місіяў у гэтай рэспубліцы. Інфармацыя, пададзеная расейскімі афіцыйнымі асобамі, не заўсёды поўная. Магчыма, праца місіі АБСЭ ў Чачэніі і не была цалкам задавальняючай, але ва ўсялякім выпадку яна давала магчымасьць атрымаць інфармацыю”, -- заявіў у інтэрвію расейскай газэце “Известия” выканаўчы дырэктар Міжнароднай Гэльсынскай фэдэрацыі па правох чалавека Арон Роўдс.

Аргкамітэт Народнага маршу
11:23, 07/03/2003

Чарговае паседжаньне арганізацыйнага камітэту Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” прайшло 6 сакавіка ў Менску. У яго працы ўдзел прынялі каардынатары Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юры Хадыка, сябры дэпутацкае групы “Рэспубліка” Валеры Фралоў і Ўладзімер Парфяновіч, прадпрымальнік Леанід Малахаў, гісторык Валянцін Голебеў і іншыя. Абмяркоўваліся пытаньні падрыхтоўкі акцыі, якая стартуе а 18 гадзіне з плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Менску 12 сакавіка.

Беларусь выступае за канчатковае зьняцьце санкцыяў зь Лібіі
10:59, 07/03/2003

Зь візытам у Лібіі знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з старшынёй “палаты прадстаўнкіоў” Вадзімам Паповым. Паводле вынікаў візыту і была агучаная такая пазыцыя Беларусі. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, у часе сустрэчаў прадстаўнікі парлямэнтаў Беларусі і Лібіі адзначалі супадзеньне пазыцыяў па многіх пытаньнях, у прыватнасьці, “па безагаворачным асуджэньні тэрарызму ва ўсіх яго формах праяўленьнях”. Падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж парлямэнтамі дзьвюх краінаў.

«Рэспубліканцы» хочуць удасканаліць выбарчае заканадаўства
10:59, 07/03/2003

Прадстаўнікі дэпутацкае групы “Рэспубліка” намерваюцца вынесьці на разгляд вясновае сэсіі “палаты прадстаўнікоў” закон “Аб удасканаленьні выбарчай сыстэмы Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта паведаміў дэпутат “палаты прадстаўнікоў” В.Фралоў на прэсавай канфэрэнцыі, якая прайшла 6 сакавіка ў Менску. У прапанаваных “Рэспублікай” зьменаў у выбарчую сыстэму – увядзеньне зьмешанай (мажарытарна-прапарцыйнай) сыстэмы галасаваньня. Забарона датэрміновага галасаваньня, забарона на падаўжэньне тэрмінаў паўнамоцтваў абраных асобаў і г.д.

ЗУБР зьвяртаецца да працоўных
10:55, 07/03/2003, ЗУБР

Дзясяткі тысячаў газэтаў раздалі актывісты руху ЗУБР рабочым буйнейшых заводаў Менску. Спэцвыпуск газэты “ЗУБР”, прысьвечаны надыходзячаму Народнаму маршу “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе 12 сакавіка, за некалькі дзён атрымалі рабочыя сталіцы. Актывісты зубра раздавалі газэты ля прахадных аўтазавода, Менскага завода колавых цягачоў, Менскага трактарнага завода, Менскага мота-велазавода, завода электратэхнічных вырабаў імя Вавілава, Менскага завода шасьцяронак, Менскага завод аўтаматычных лініяў, “Інтэграла”, БалВАРа, а таксама камвольнага камбінату і швэйнай фабрыкі “Элема”. Раздачы праходзілі ўранку перад пачаткам першай зьмены, што дазволіла пазьбегнуць затрыманьняў. Акрамя таго, раздача газэтаў працягваецца у ажыўленых месцах сталіцы.

Рука руку мые
10:51, 07/03/2003

Калегія па грамадзянскіях справах Менскага гарадзкога суда адхіліла касацыйную скаргу старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на незаконнае вынясеньне афіцыйнага папярэджаньня з боку беларускага КДБ.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Жаночы дзень
15:42, 07/03/2003, Ірына Сьвятлова

Кажуць, што рэвалюцыя паглынае сваіх сыноў. Магчыма, і так. Але чамусьці ніхто не кажа пра тое, што застой паглынае ня толькі сыноў, але і дачок, і бацькоў, і пасынкаў з падчырацамі, ня кажучы ўжо пра розных сватоў-кумоў. Застой больш небясьпечыны за СНІД, бо працякае абсалютна бессымптомна, зьнішчаючы самае галоўнае – чалавечую асобу. У люстэрка кожны з нас глядзіць кожны дзень, але ніякіх вонкавых зьменаў не заўважае. І таму так цяжка злавіць той момант, пасьля якога з супольні асобаў мы ператвараемся ў тупы, пакорлівы статак і жуем звыклую гумку шэрай будзённасьці.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Предприятиям-должникам дали всего два месяца
15:53, 07/03/2003

Всего два месяца сроку дали руководители Минской мэрии семи предприятиям -- хроническим должникам по выплате заработной платы, -- чтобы выправить экономическое положение. В случае невыполнения этого решения все они будут привлечены к персональной ответственности, заявил председатель Минского горисполкома Михаил Павлов, подводя итоги заседания, которое состоялось в мэрии 6 марта, и было посвящено вопросам своевременной выплаты заработной платы.

У Беларусі штогод каля 20 % выпускнікоў ПТВ ня могуць знайсьці працу
14:48, 07/03/2003, Союз-инфо

Кваліфікаваных рабочых кадраў у Беларусі штогод рыхтуюць болей, чым іх трэба для народнай гаспадаркі. Да такой высновы прыйшлі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю (КДК) пасьля правядзеньня маштабнай праверкі сыстэмы прафтэхадукацыі.

Дырэктару Слонімскай камвольнай фабрыкі далі два гады
13:27, 07/03/2003

На два гады папраўчых працаў з утрыманьнем 20% заробку ў даход дзяржавы асуджаны былы дырэктар ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” Уладзімер Галіч судом Слонімскага раёну. Уладзімер Галіч асуджаны за тое, што адгрузіў у адрас расейскае фірмы прадукцыі на 64,7 млн. рублёў. Нягледзячы на тое, што фірма не разьлічылася з слонімскай фабрыкай, як паведамляе БелапАН, суд вырашыў, што дырэктар віноўны ў зьдзяйсьненьні наўмысных дзеяньняў з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы.

Суд Менску адмовіў «Балтике» у зыску аб банкруцтве «Крыніцы»
11:06, 07/03/2003

Гаспадарчы суд Менску адмовіў ААТ “Пивоваренная компания “Балтика” у зыску аб банкруцтве беларускага броварнага завода “Крыніца”. Пра гэта паведаміла ў чацьвер Агентцва канфліктыных сытуацыяў.

Колькасьць беспрацоўных у Беларусі дасягнула 137,4 тысячаў
11:04, 07/03/2003

Да 137,4 тысячаў павялічылася колькасьць беспрацоўных у Беларусі да пачатку лютага сёлетняга году. За студзень беспрацоўных стала болей на 5,3 адсоткі, з пачатку лютага 2002 году – на 25,8 адсоткі. Паводле інфармацыі Міністэсртва статыстыкі і аналізу, у агуле па краіне ўзровень беспрацоўя склаў 3,1 адсоткі (у пачатку лютага 2002 году – 2,4). Самыя высокія паказьнікі традыцыйна назіраліся ва ўсходніх рэгіёнах: у Віцебскай вобласьці – 4,3 адсоткі, у Магілёўскай – 3,8, у Гомелськай – 3,5. У Берасьцейскай вобласьці беспрацоўе ў пачатку лютага было на ўзроўні 3,4 адсоткі, у Гарадзенскай -- 3,1 , У Менскай – 2,9, у Менску --1,8.

Ратуйце нашую пушчу!
10:40, 07/03/2003

Мы, спадчынныя пушчанцы, ставім свае подпісы пад гэтым лістом у надзеі на разуменьне і дапамогу кіраўніка дзяржавы, суайчыньнікаў і сусветнае грамадзкасьці. Нашая зямля, якая стала прыроднай спадчынай чалавецтва і сусветным багацьцем, сёньня як ніколі ў небясьпецы. Не спыняюцца жахлівыя вырубкі. Безупынным патокам вывозіцца каштоўная драўніна (сыравіна) за межы нацыянальнага парку. Белавеская пушча катастрафічна губляе аблічча. Мы бачым у гэтым адну прычыну – сквапнасьць, абагачэньне.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: