Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Багдад зацікаўлены ў пастаўках беларускае тэхнікі
13:27, 07/03/2003

Дэлегацыя Багададу на чале з мэрам Аданам Абэдам Хамэдам наведала у чацьвер Менскі аўтамабільны завод (МАЗ). Як паведаміў карэспандэнту “Медиафакт” генэральны дырэктар Менскага аўтамабільнага заводу Валянцін Гурыновіч, у час размовы з кіраўніцтвам завода сябры дэлегацыі выказалі зацікаўленасьць у пастаўках беларускай тэхнікі ў Ірак.

Паводле яго, ірацкія госьці былі зьдзіўленыя тымі магчымасьцямі вытворчасьці, якімі мае завод. У прыватнасьці, адзначыў кіраўнік МАЗа, “яны не чакалі, што на базе прадукцыі прадпрыемства таксама вырабляецца розная камунальная тэхніка, у тым ліку машыны для прыборкі сьмецьця і падмятальныя машыны, а таксама пажарная тэхніка”.

Як сказаў В.Гурыновіч, сябры дэлегацыі паабяцалі, што пасьля вяртаньня ў Багдад “дадуць заяўку ў міністэрства гандлю Іраку для закупкі некаторых відаў камунальнае тэхнікі”, якая вырабляеца на базе МАЗаў.

Ён паведаміў, што на дадзены час завод не ажыцьцяўляе пастаўкі тэхнікі ў Ірак. Нягледзячы на тое, што былі заключаныя дамовы і атрыманы дазвол камітэту ААН на пастаўку больш 700 адзінак бортавых машынаў і самаскідаў у гэтую краіну, рэалізацыя кантракту пакуль не спыненая ў сувязі з сытуацыяй, якая разьвіваецца вакол Іраку, адзначыў В.Гурыновіч.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: