Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд Менску адмовіў «Балтике» у зыску аб банкруцтве «Крыніцы»
11:06, 07/03/2003

Гаспадарчы суд Менску адмовіў ААТ “Пивоваренная компания “Балтика” у зыску аб банкруцтве беларускага броварнага завода “Крыніца”. Пра гэта паведаміла ў чацьвер Агентцва канфліктыных сытуацыяў.

У 2001 годзе “Балтика” у імкненьні выйсьці на рынак Беларусі, унесла ў мадэрнізацыю “Крыніцы” 10,5 млн. даляраў і плянавала завершыць першы этап рэканструкцыі завода ў красавіку 2002 году. Аднак праца была прыпыненая ў канцы 2001 году ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі не прыняў рашэньне аб дадатковай эмісіі акцыяў “Крыніцы” (акцыі дадатковай эмісіі плянавала выкупіць “Балтика” і атрымаць, такім чынам, кантроль над прадпрыемствам). У 2002 годзе “Балтика” ужо падавала зыск у суд пры Гандлёва-прамысловай палаце (ТПП) Расеі з просьбай прызнаць пазыку “Крыніцы” перад “Балтикой”. У 2002 годзе “Балтика” патрабавала ад “Крыніцы” вярнуць пазыку ў памеры 10,5 млн. даляраў , аднак, пасьля адмовы ініцыявала працэдуру банкруцтва завода.

“Крыніца” – буйнейшы вытворца піва ў Рэспубліцы Беларусь. Завод заснаваны ў 1975 годзе. Магутнасьці завода дазваляюць вырабляць 7,5 млн. далаў піва ў год. Да 1992 году “Крыніца” ўваходзіла ў склад ВА “Менскпіўпрам” і зьяўлялася яе галоўным прадпрыемствам. З 1992 па 2001 гады “Крыніца” працавала як арэнднае прадпрыемства, з студзеня 2001 год стала ААТ. На дадзены час капітал АТ “Крыніца” разьмеркаваны наступным чынам: дзяржаве належыць 80,57% акцыяў, працоўнаму калектыву прадпрыемства – 19,43% акцыяў.

ААТ “Пивоваренная компания “Балтика” заснаваная ў 1990 годзе, зарэгістраваная ў ліпені 1992 году. Статутны капітал – 120 млн. 572 тыс. 800 рублёў, падзелены на 107 млн. 870 тыс. 200 звычайных і 13 млн. 485 600 прывеліяваных акцыяў тыпу “А” наміналам 1 рубель. Буйнейшы акцыянэр кампаніі -- Baltic Beverаge Holding AB (58,57% акцыяў). Аб’ём інвэстыцыяў кампаніі ў 2002 годзе склаў 199 млн. даляраў (115 млн. даляраў у 2001 годзе).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: