Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рука руку мые
10:51, 07/03/2003

Калегія па грамадзянскіях справах Менскага гарадзкога суда адхіліла касацыйную скаргу старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на незаконнае вынясеньне афіцыйнага папярэджаньня з боку беларускага КДБ.

Нагадаем, што 23 студзеня суд Цэнтральанага раёну Менску прызнаў неабгрунтаваным зыск лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі да КДБ Беларусі. Палітык запатрабаваў прызнаць неабгрунтаваным афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае яму Камітэтам дзяржкантролю 5 лістапада 2002 году. У ім адзначалася, што Лябедзька меў канфідэнцыйныя кантакты “...з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведнікамі ці падазраванымі ў датычнасьці да замежных спэцслужбаў”, а таксама гаварылася пра наяўнасьць дадзеных аб яго “...фінансавай залежнасьці ад заходніх фундатараў”. Гэтыя абсурдныя і недарэчныя абвінавачваньні, як сьцьвярджалася ў дакумэнце, сьведчаць аб магчымых спробах уцягваньня Лябедзькі ў супрацьпраўную дзейнасьць, і надалей можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага арт.356 (здарада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Палітык пракамэнатваў прэс-службе АГП рашэньне Менгарсуда:

--У кожнага заўсёды ёсьць выбар. Ён ёсьць і ў людзей у чорнай мантыі. Або быць судзьдзём, або быць судовым кілерам. Ва ўмовах Беларусі каб быць судзьдзём, трэба мець рэпутацыю, імідж, а для гэтага чалавек мусіць знаходзіцца ў прававым полі, а не ў сталай для яго зоне рызыкі. Бо быць судзьдзём у нашай краіне – гэта небясьпечна. Ты можам проста пазбавіцца працы, службовага жыльля і табе змогуць даставіць масу ўсемагчымых перашкодаў. А вось быць судовым кілерам у нас выгадна. Ты будзеш атрымоўваць прэміі. Табу дадуць службовае жыльлё. Тое, што адбылося сёньня і раней у Цэнральным раённым судзе, нагадвае мне прынцып матрошкі: і нібыта яны і адрозьніваюцца колерам і памерамі, але, па сутнасьці, штампуецца толькі патрэбнае ўладзе рашэньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: