Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аргкамітэт Народнага маршу
11:23, 07/03/2003

Чарговае паседжаньне арганізацыйнага камітэту Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” прайшло 6 сакавіка ў Менску. У яго працы ўдзел прынялі каардынатары Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юры Хадыка, сябры дэпутацкае групы “Рэспубліка” Валеры Фралоў і Ўладзімер Парфяновіч, прадпрымальнік Леанід Малахаў, гісторык Валянцін Голебеў і іншыя. Абмяркоўваліся пытаньні падрыхтоўкі акцыі, якая стартуе а 18 гадзіне з плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Менску 12 сакавіка.

Сябры аргкамітэту ўзгаднілі таксама пытаньні ўзаемадзеяньня у час правядзеньня акцыі. Удзельнікі нарады пацьвердзілі свой намер мірна пратэставаць супраць павышэньня камунальнай платы і далейшага агалечваньня народа. Мэта акцыі – выказваньне пратэсту некампэтэнтнай палітыцы ўладавых структураў, адказных за рэзкае зьніжэньне ўзроўню жыцьця беларускіх грамадзянаў, і прыцягненьне ўвагі да праблемаў непамернага падвышэньня камунальнай платы, рэальнага зьніжэньня заробнай платы, пэнсіяў, стыпэндыяў, парушэньня правоў чалавека, пагаршэньня ўмоваў прпдпрымальніцкай дзейнасьці ў Беларусі. Народны марш пройдзе пад лёзунгамі “Хопіць рабаваць людзей!”, “Зьнізіць квартпалту і камуналку!”, “Падвысіць заробкі, пэнсіі, стыпэндыі!”, “Чым карміць дзяцей?”, “Спыніць ціск на прадпрымальнікаў!”, “Ён павінен сысьці!”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: