Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адкрыты ліст карэспандэнта НТВ у Беларусі Паўла Селіна тыднёвіку “7 дней”
13:02, 07/03/2003

Паважаны сп.галоўны рэдактар інфармацыйна-праблемнага тыднёвіка “7 дней”! Як вынікае з арыгінальнага статуса вашага тыднёвіка (інфармацыйна-праблемны), у Вас сапраўды з інфармацыяй праблемы. Больш дакладна з праверкаю гэтай інфармацыі. Маю сьмеласьць нагадаць Вам пра артыкул спадара М.Амурскага “За профессию обидно" . У матэрыяле размова ідзе пра мой рэпартаж аб выхадзе ў сьвет беларускага выданьня Сапармурата Ніязава “Рухнама”. Сп.Амурскі піша: “Само собой, простой подачей факта телеканал не ограничился и от свойственного ему ехидства не удержался. Одна беда: не углядел уважаемый коллега тот факт, что озвученная им новость новостью, в общем-то, не является. Ведь еще в августе прошлого года книга Сапармурата Ниязова "Рухнама" была издана... на родине нашего коллеги -- в России! Естественно, на его родном русском языке. Да если бы только там! "Рухнама" уже давно увидела свет в Великобритании, Турции, Японии, арабских государствах, переведена на множество языков! Вот только тогда телеканал НТВ на эти факты внимания не обратил”.

Сп.Рэдактар, не палічыце за працу – забавяжыце сп.Амурскага зьвязацца з Амабасадарам Туркмэнсітану ў Беларусі І.В.Вельджанавым. Думаю, што сп.Амбасадар паведаміць вашаму аўтару, што “Рухнама” на расейскай мове выйшла летась у выдавецтве “Ашгабад” на радзіме Туркмэнбашы, а зусім не ў Расеі. Правяраць трэба інфармацыю, спадарства! А сапраўды – ЗА ПРАФЭСІЮ КРЫЎДНА!

І яшчэ з артыкула сп.Амурскага: “В Беларуси (как, кстати, и в Туркменистане) самолеты на голову не падают, дома не взрываются, зрителей в театре в заложники не берут. Сюжеты же о том, что в Минске все спокойно и благополучно, рейтинга телекомпании не сделают, следовательно, и оплачиваться вряд ли будут. Значит, сенсации нужно делать искусственно”.

С.Амурскі! Хочаце верце, хочаце не: я сваю жабрацкую, з вайною, з падаючымі самалётамі, узарванымі дамамі і з закладнікамі, але хоць зь нейкім жаданьнем дэмакратызавацца Расею ні за што не прамяняю на “спакойную” краіну, у якой “тысячы працоўных выказваюць сваё гнеўнае абурэньне і патрабуюць сьмерці для ворагаў народа”, у якой журналісту даводзіцца або ісьці за свае перакананьні ў турму, або, як Вы гэта робіце, выказваць шчанюковае захапленьне ці праведны гнеў адносна пакрыўджанай любімай улады, у якой палітычныя апанэнты у лепшым выпадку -- за кратамі, у горшым – бяз вестак зьніклі і ў якой усё і ўся залежыць ад літасьці і жаданьня АДНАГО чалавека.

Посьпеху вам, Спадарства, у вашай нялёккай інфармацыйна-праблемнай дзейнасьці! Павал Селін, уласны карэспандэнт НТВ у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: