Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі штогод каля 20 % выпускнікоў ПТВ ня могуць знайсьці працу 14:48, 07/03/2003, Союз-инфо
Кваліфікаваных рабочых кадраў у Беларусі штогод рыхтуюць болей, чым іх трэба для народнай гаспадаркі. Да такой высновы прыйшлі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю (КДК) пасьля правядзеньня маштабнай праверкі сыстэмы прафтэхадукацыі.
Паводле зьвестак прэс-цэнтру КДК, кожны год пасьля сканчэньня ПТВ ня могуць знайсьці працу каля 10 тысячаў маладых людзей (17-20% ад агульнай колькасьці выпускнікоў).
У 2002 годзе ў службах занятасьці рэспублікі стаялі на ўліку 2,5 тысячаў маладых выпускнікоў ПТВ. Дзяржава на дапамогу па беспрацоўю затраціла больш за 60 лн. бел.руб. У гэтай сувязі Мінадукацыі і Савет міністраў распачалі распрацоўку дэталёвай праграмы па ўдасканаленьню сыстэмы прафэсійнай адукацыі з улікам структуры і маштабаў падрыхтоўкі кадраў па галінах і спэцыяльнасьцях.