Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ратуйце нашую пушчу!
10:40, 07/03/2003

Мы, спадчынныя пушчанцы, ставім свае подпісы пад гэтым лістом у надзеі на разуменьне і дапамогу кіраўніка дзяржавы, суайчыньнікаў і сусветнае грамадзкасьці. Нашая зямля, якая стала прыроднай спадчынай чалавецтва і сусветным багацьцем, сёньня як ніколі ў небясьпецы. Не спыняюцца жахлівыя вырубкі. Безупынным патокам вывозіцца каштоўная драўніна (сыравіна) за межы нацыянальнага парку. Белавеская пушча катастрафічна губляе аблічча. Мы бачым у гэтым адну прычыну – сквапнасьць, абагачэньне.

З болем у сэрцы мы назіраем, як развозяць нашае багацьце, няспынныя махінацыі і зьдзелкі ператвараюць нашую зямлю ў нежыцьцёвую прастору, а нас – у бяспраўных абарыгенаў.

Нам па 60, 70 і 80 гадоў. Тое, што адбываецца на нашых вачох прыводзіць у замяшальніцтва, выклікае ня толькі крыўду, але і абурэньне і гнеў.

Шукаць абарону нас прымушае становішча ізгояў на сапраўды роднай зямлі. Белавеская пушча – наш дом і дах. Тут магілы нашых продкаў, наш лёс і памяць. У тым, што белавескі лес захаваў сваю ўнікальнасьць, ёсьць заслуга і мясцовага насельніцтва.
З намі, пушчакамі, кіраўніцтва парку не лічыцца, нашай думкі ніхто не пытаецца. Мы, карэнныя жыхары, пад мэтанакіраваным тэрорам. Мы пазбаўленыя гарантыі дапамогі кіраўніцтва парку ў пасадцы і збору бульбы, сенакосу. Больш за тое, нас хочуць увогуле пазбавіць сенакосных палеткаў. Тыя жыхары, якія пражываюць на тэрыторыі Белавескай пушчы, па загаду дырэктара ня маюць магчымасьці кантактаваць з сваімі дзецьмі, сваякамі (уезд ім у пушчу забаронены).
Пагроза згубіць працу і заробак вісіць над кожным, хто вырас у пушчы, застаўся жыць і працаваць, мае сям’ю. Сёньня сотні чалавек звольненыя. Сярод іх спэцыялісты, навуковыя супрацоўнікі, рабочыя. Што будзе заўтра, мы ня ведаем.

Заганяючы ў кут мясцовае насельніцтва, прыніжаючы нашых дзяцей, улады ставяць на іх месца выпадковых людзей з іншых рэгіёнаў краіны, а таксама Расеі і Ўкраіны. Яны не задумваюцца, да якіх наступстваў гэта можа прывесьці, і гэта толькі злуе людзей, падрывае веру ў справядлівасьць і ўладу.

Гэтым лістом мы хочам прыцягнуць увагу прэзыдэнта РБ, суайчыньнікаў, усе структуры і інстытуты, якія палічаць сваім абавязкам умяшацца. Адначасна мы просім Кіраўніка дзяржавы і прадстаўніцтва сусьветнае грамадзкасьці праявіць інтарэс да нашага становішча, ажно да наведваньня белавескага леса.

Мы жадаем уратаваць Белавескую пушчу і абараніць сябе.

1. Дацкевич Владимир Афанасьевич, 75 лет, научный сотрудник, стаж работы более 40 лет
2. Дзик Григорий Григорьевич, 60 лет, токарь, стаж работы более 35 лет
3. Дьяченко Наталья Георгиевна, 59 лет, кандидат биологических наук, старший научный сотрудник, стаж работы более 30 лет
4. Козлюк Леонид Максимович, 70 лет, водитель, стаж работы более 35 лет
5. Коляда Нина Афанасьевна, 59 лет, начальник планово-экономического отдела, стаж работы более 30 лет
6. Куприянюк Евдокия Арсентьевна, 59 лет, бухгалтер, стаж работы более 30 лет
7. Нагродский Василий Филлипович, 82 года, лесоруб, стаж работы более 40 лет
8. Синяк Вадим Григорьевич, 77 лет, главный инженер, стаж работы 35 лет
9. Синяк Елена Станиславовна, 72 года, лаборант-метеоролог, стаж работы более 30 лет
10. Смоктунович Анатолий Семенович, 80 лет, лесничий, стаж работы 45 лет
11. Сухоцкая Тереза Франтишковна, 75 лет, кассир, стаж работы более 30 лет
12. Щербаков Николай Васильевич, 67 лет, охотовед, стаж работы более 30 лет

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: