Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктару Слонімскай камвольнай фабрыкі далі два гады 13:27, 07/03/2003
На два гады папраўчых працаў з утрыманьнем 20% заробку ў даход дзяржавы асуджаны былы дырэктар ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” Уладзімер Галіч судом Слонімскага раёну. Уладзімер Галіч асуджаны за тое, што адгрузіў у адрас расейскае фірмы прадукцыі на 64,7 млн. рублёў. Нягледзячы на тое, што фірма не разьлічылася з слонімскай фабрыкай, як паведамляе БелапАН, суд вырашыў, што дырэктар віноўны ў зьдзяйсьненьні наўмысных дзеяньняў з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы.