Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вольга Завадзкая падала ў суд на Пракуратуру Беларусі 14:49, 07/03/2003
Вольга Завадзкая падала ў суд на Пракуратуру Беларусі, якая адмаўляецца прадставіць ёй копію пастановы пра прыпыненьне расьсьледаваньня справы зьнікненьня яе сына Зьмітра Завадзкага.
Маці зьніклага апэратара ОРТ Вольга Завадзкая сьцьвярджае, што паводле закону яна мае права азнаёміцца з усімі рашэньнямі адносна справы, у якой прызнаная пацярпелай. Калі ёй стала вядома, што справу пра зьнікненьне яе сына прыпынілі, яна зьвярнулася ў пракуратуру, каб ёй прадаставілі копію пастановы. Аднак сьледчы Іван Бранчаль адмовіўся. Ён трактуе закон зусім інакш і кажа, што не абавязаны прадстаўляць копію сваёй пастановы, дастаткова і таго, што пацярпелую паінфармавалі.
Вольга Завадзкая мяркуе, што спрэчку трэба вырашыць. Яна падала пазоў на пракуратуру Беларусі ў Цэнтральны суд Менску, паведамляе Радыё Свабода.