Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР зьвяртаецца да працоўных 10:55, 07/03/2003, ЗУБР
Дзясяткі тысячаў газэтаў раздалі актывісты руху ЗУБР рабочым буйнейшых заводаў Менску. Спэцвыпуск газэты “ЗУБР”, прысьвечаны надыходзячаму Народнаму маршу “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе 12 сакавіка, за некалькі дзён атрымалі рабочыя сталіцы. Актывісты зубра раздавалі газэты ля прахадных аўтазавода, Менскага завода колавых цягачоў, Менскага трактарнага завода, Менскага мота-велазавода, завода электратэхнічных вырабаў імя Вавілава, Менскага завода шасьцяронак, Менскага завод аўтаматычных лініяў, “Інтэграла”, БалВАРа, а таксама камвольнага камбінату і швэйнай фабрыкі “Элема”. Раздачы праходзілі ўранку перад пачаткам першай зьмены, што дазволіла пазьбегнуць затрыманьняў. Акрамя таго, раздача газэтаў працягваецца у ажыўленых месцах сталіцы.