Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Конституция и закон на нашей стороне
17:25, 10/03/2003

Народный марш "За лучшую жизнь!" пройдет 12 марта в соответствии со статьей 35 Конституции Республики Беларусь, которая гарантирует гражданам право на свободу собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций и пикетирования, не нарушающих правопорядок и права других граждан Республики Беларусь. Об этом сегодня на пресс-конференции в Минске заявили члены оргкомитета по проведению Народного марша -- координатор гражданской инициативы "Хартия`97" по правам человека Людмила Грязнова, международный координатор Хартии`97 Андрей Санников, сопредседатель общественного объединения "Частная собственность" Леонид Малахов, координатор движения сопротивления ЗУБР Владимир Кобец, председатель республиканского общественного объединения "Перспектива" Анатолий Шумченко. Сбор участников акции - 12 марта, 18.00, площадь Якуба Коласа.

 ПАЛIТЫКА 

Беларуская партыя працы будзе прымаць удзел у Народным маршы
13:30, 10/03/2003

Беларуская партыя працы намерваецца прыняць удзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе ў Беларусі 12 сакавіка. Пра гэта прэсаваму цэнтру Хартыі заявіў выконваючы абавязкі старшыні партыі Леанід Лемяшонак. Паводле палітыка, Партыя працы сёньня зьяўляецца партыяй палітычнай падтрымкі беларускіх прафсаюзаў, якія, як вядома, сёньня знаходзяцца ў цяжкім становішчы: іх правы сыстэматычна парушаюцца, у краіне практычна не засталося прафсаюзаў незалежных ад улады. “Мы адзінадушныя з усімі партыямі, грамадзкімі арганізацыямі, якія 12 сакавіка будуць прымаць удзел у Народным маршы і падтрымліваем усе патрабаваньні, якія вылучаюць удзельнікі акцыі”, -- заявіў Леанід Лемяшонак.

Самазванства
12:54, 10/03/2003

У сувязі з паведамленьнямі ў некаторых сродках масавай інфармацыі аб тым, што абраная дэпутатам Віцебскага гарадзкога Савету Вольга Карач зьяўляецца каардынатарам руху ЗУБР па Віцебскай вобласьці, Рада беларускага руху супраціву ЗУБР заяўляе: рашэньнем Рады ЗУБРа ад 21 лістапада 2002 году Вольга Карач адхіленая ад пасады каардынатара ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласьці, і з таго моманту ня мае да беларускага руху супраціву ЗУБР ніякіх адносінаў, пра што паведамлялася ў адмысловай заяве прэсавага цэнтру ЗУБРа ў лістападзе 2002 году.

«Міжнародная амністыя»: Народны марш павінен прайсьці мірна
12:50, 10/03/2003

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала беларускія ўлады забясьпечыць захаваньне супрацоўнікамі праваабарончых органаў правоў грамадзянаў на правядзеньне мірных дэманстрацыяў у час заплянаванай на 12 сакавіка акцыі пратэсту “Народны марш “За лепшае жыццё!”

Акцыі салідарнасьці з Народным маршам пройдуць у Варшаве і Кіеве
11:55, 10/03/2003

Акцыі салідарнасьці з Народным маршам “За лепшае жыцьцё!” пройдуць 12 сакавіка ў Варшаве і Кіеве. Арганізатарамі пікету ў Варшаве, які, найбольш верагодна, пройдзе каля амбасады Беларусі, выступае польская партыя “Унія вольнасьці”. У мерапрыемстве таксама будуць прымаць удзел актывісты ЗУБРа, а таксама іншыя беларусы, якія знаходзяцца ў сталіцы Польшчы. У акцыі каля амбасады Беларусі ў Кіеве, якая пройдзе у той самы дзень, удзел будзе прымаць цэлы шэраг апазыцыйных арганізацыяў Украіны. Акцыі салідарнасьці з Народным маршам “За лепшае жыцьцё!” рыхтуюцца таксама і ў іншых гарадох Эўропы.

Мінюст пакрыўдзіўся на Лябедзьку
11:55, 10/03/2003

Анатоль Лябедзька “ігнаруе заканадаўства краіны”, лічаць у Міністэрстве юстыцыі Беларусі, дзе не спадабаўся артыкул лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) у “Народнай волі” за 4 сакавіка пад загалоўкам “Інквізыцыя”. У ёй палітык распавядае пра сваю спрэчку з КДБ Беларусі адносна незаконнага, на яго думку, вынясеньня афіцыйнага папярэджаньня.

Наш новы спэцпраект – разьдзел «Цэсьлер і Войчанка»
11:04, 10/03/2003

Кожны панядзелак і чацьвер на нашым сайце будзе разьмяшчацца адна з працаў знакамітых беларускіх дызайнэраў Уладзімера ЦЭСЬЛЕРА і Сяргея ВОЙЧАНКІ. Гэтыя людзі “ўнівэрсальныя ў сэнсе здольнасьці стварэньня мастацкай канцэпцыі і адпаведнай тэхналёгіі практычна ў любой сфэры” – так напісана ў іх афіцыйным буклеце. УВАГА – працы разьмяшчаюцца на сайце толькі на некалькі дзён (!) і архіў весьціся ня будзе. Працы публікуюцца са згоды аўтараў. Аўтарскія правы на матэрыялы гэтага разьдзелу належаць Уладзімеру Цэсьлеру і Сяргею Войчанку.

Камітэт у абарону правоў журналістаў аб свабодзе слова ў Беларусі
11:03, 10/03/2003

Камітэт у абарону правоў журналістаў, незалежная камэрцыйная арганізацыя з штаб-кватэраю ў Нью-Ёрку, выступіла з заяваю, у якой адзначае, што ў чацьвер 4 сакавіка беларускі суд, які раней асудзіў рэдактара незалежнага тыднёвіка “Пагоня” Мікалая Маркевіча, пастанавіў, што журналіст можа знаходзіцца да канца тэрміну пакараньня ў Горадні.

Міністар замежных справаў Кубы наведае Менск у канцы сакавіка
11:03, 10/03/2003

Міністар замежных справаў Кубы Фэліпэ Пэрэс Роке наведае ў канцы сакавіка Менск. Пра гэта “Медиафакту” паведаміў намесьнік кіраўніка кіраваньня інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Паводле яго, візыт плянуецца на 28-30 сакавіка. У час візыту бакі збіраюцца абмеркаваць пэрспэктывы пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў А.Савіных.

Андре Глюксман: Париж ошибается
11:01, 10/03/2003, Андре Глюксманн, `El Pais`, (Испания)

Привычные разногласия между двумя сторонами Атлантики доведут до полного раскола. И потому настало время каждому заняться своим собственным делом и потребовать от правительств разных стран ответа за каждое из их действий. Париж, по моему мнению, должен ответить на пять таких вопросов:

Паважаныя калегі!
10:55, 10/03/2003

Запрашаем Вас прыняць удзел у экстраннай прэсавай канфэрэнцыі арганізатараў Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Тэма прэсавай канфэрэнцыі – “Адказ Менгарвыканкаму на заяўку аб правядзеньні акцыі пратэсту ў цэнтры гораду”. Мерапрыемства адбудзецца сёньня, 10 сакавіка, а 14.00 па адрэсе пляц Волі, 23 (рэдакцыя газэты “Рабочы”).
З павагаю,
Прэс-цэнтар Хартыі’97

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Шок
10:59, 10/03/2003, Сяргей Пяткоўскі, «Вечерний Минск»

“А затое ў нас няма шокавай тэрапіі”. Ужо дзесяць гадоў, а, бадай, і болей – з часоў перабудовы, мы чуем гэтыя словы ад вядомых эканамістаў-кіраўнікоў, якія тлумачаць насельніцтву, што зь ім, насельніцтвам, адбываецца. Маўляў, рэформы ў Беларусі рухаюцца ў літасьцівым, сацыяльна-арыентаваным рэжыме. Падобна на тое, што мы такім заявам верым. Рэзкага пераходу ад аднаго грамадзка-эканамічнага ўкладу да іншага і сапраўды не назіраецца. А вось што тычыцца шоку, даруйце, але які яшчэ шок нам патрэбны? Думаю, усё тое, што мы з вамі перажылі і перажываем на стыку двух стагодзьдзяў і не сьнілася нашым суседзям – напрыклад, палякам і чэхам, якія ўжо падверглі сябе згаданай тэрапіі. Калі б яны, суседзі, перажылі такое, то ня ведаю, дзе былі б зараз іх Валенса і іх Гавэл.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь губляе імідж краіны, прыцягальнай для мігрантаў
13:32, 10/03/2003

Беларусь паступова губляе імідж краіны, прыцягальнай для мігрантаў. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, калі ў 2001 годзе міграцыйны прырост склаў 9.085 чалавек (колькасьць тых, хто прыбыў у краіну - 23.355, хто зьехаў зь яе - 14.270), то летась - 5.561 (18.939 і 13.378).

Амбасадару Расеі не спадабаліся ўмовы прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў
11:12, 10/03/2003

Пакуль умовы прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў мала прыцягальныя для расейскага бізнэсу. Такую думку на прэс-канфэрэнцыі 7 сакавіка выказаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расейскае Федэрацыі ў Рэспубіцы Беларусь Аляксандар Блохін. Паводле ягоных словаў, працэс акцыянаваньня беларускіх прадпрыемстваў з удзелам расейскага капіталу “ідзе цяжка”.

На кубінскія палеткі вывязуць беларускія ўгнаеньні
11:11, 10/03/2003

Канцэрн “Белнафтахім” і РУП “ВА Беларуськалій” прынялі рашэньне аб продажу пробнай партыі 15 тыс. тонаў калійных угнаеньняў на Кубу на ўмовах пастаўкі СIF, што прадугледжвае ўдзел у пастаўках беларускіх транспартна-экспэдыцыйных фірмаў.

Рэгістрацыя ААТ на базе «Хімвалакна» адкладаецца
11:10, 10/03/2003

Рэгістрацыя адкрытага акцыянэрнага таварыства на базе РУП “Сьветлагорскае ВА “Хімвалакно” (Гомельская вобласьць) адкладаецца на няпэўны тэрмін, паведамілі “Интерфаксу” ва ўрадзе. Як патлумачылі спэцыялісты апарату Савміну, адтэрміноўка рэгістрацыі ААТ зьвязаная з пагадненьнем 2002 году паміж канцэрнам “Белнафтахім” і Кувэйцкім фондам арабскага эканамічнага разьвіцьця аб выдачы крэдыту для рэканструкцыі Сьветлагорскага ВА “Хімвалакно” ў памеры $16,5 млн. тэрмінам на 20 гадоў пад 4-4,5% гадавых, уключна і 4-гадовы пэрыяд адтэрміноўкі платаў. Умовы гэтага пагадненьня прадугледжваюць узгадненьне з крэдыторам магчымай зьмены формы ўласнасьці прадпрыемства.

Запазычанасьць платнікаў страхавых унёскаў павялічылася да 162,6 мільярдаў рублёў
11:09, 10/03/2003

Паводле апэратыўных дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 сакавіка сёлетняга году запазычанасьць платнікаў абавязковых страхавых унёскаў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва міністэрства павялічлася да 162,6 мільярдаў рублёў. Гэта самы высокі аб’ём пазыкі за апошнія гады. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намесьнік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Леанід Пісарчык, прырост няплаты за мінулы месяц склаў 5,2 мільярды рублёў.

65 адсоткаў транспартнага флёту прастойвае на кансэрвацыі
11:06, 10/03/2003

Зараз каля 65 адсоткаў беларускага транспартнага флёту прастойвае на кансэрвацыі. Частка судоў значнай зношанасьці ў 1998-1999 гадах пайшла на металалом і здадзеная на Беларускі металюргічны завод.

У Беларусі ўкараняецца толькі 15-20 адсоткаў вынаходак
11:05, 10/03/2003

Паводле Мінстату, у Беларусі штогод укараняецца ўсяго толькі 15-20 адсоткаў аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасьці. Нягледзячы на тое, што большая частка вынаходак прызначаная для прамысловасьці, сродкаў на іх укараненьне не хапае. Вынаходніцкая актыўнасьць беларускіх навукоўцаў па-ранейшаму вышэй, чым у калег з краінаў СНД. У сярэднем, як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік кіраваньня інфармацыі і вонкавых дзелавых сувязяў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці Анатоль Глеб, у год рэгіструецца каля 100 заявак на вынаходкі. Але ў краінах Усходняе Эўропы гэты паказьнік значна вышэй. Напрыклад, у Чэхіі – 400-500, у Румыніі -- ад 500 да 900 заявак падаецца ў патэнтныя ведамствы штогод.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: