Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь губляе імідж краіны, прыцягальнай для мігрантаў
13:32, 10/03/2003

Беларусь паступова губляе імідж краіны, прыцягальнай для мігрантаў. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, калі ў 2001 годзе міграцыйны прырост склаў 9.085 чалавек (колькасьць тых, хто прыбыў у краіну - 23.355, хто зьехаў зь яе - 14.270), то летась - 5.561 (18.939 і 13.378).

Асноўны паток жадаючых застацца ў іншай краіне накіроўваўся з краінаў СНД і Балтыі. Адтуль у 2002г. прыехалі 17.518 чалавек, з іншых дзяржаваў - 1.421. У сваю чаргу, у краіны СНД і Балтыі выехалі 8.592 чалавек, у іншыя дзяржавы - 4.786. У першым выпадку зафіксаваны міграцыйны прырост на 8.926 чалавек (у 2001 годзе - на 13.528), у другім міграцыйны спад на 3.365 чалавек (у 2001 г. - на 4.443).

Як і раней, адзначае “Белорусская газета”, асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываўся з Расеяй, Украінай і Казахстанам. Адмоўнае сальда міграцыйных патокаў паміж Беларусьсю і ЗША скарацілася з 1.248 да 1.042 чалавек (уехалі ў Беларусь - 75, выехалі ў ЗША - 1.117), з Нямеччынай з 1.259 да 1.188 (55 і 1.243), з Ізраілем - з 1.494 да 779 (233 і 1.012), з Польшчай – павялічылася з 32 да 42 (39 и 81).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: