Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі салідарнасьці з Народным маршам пройдуць у Варшаве і Кіеве 11:55, 10/03/2003
Акцыі салідарнасьці з Народным маршам “За лепшае жыцьцё!” пройдуць 12 сакавіка ў Варшаве і Кіеве. Арганізатарамі пікету ў Варшаве, які, найбольш верагодна, пройдзе каля амбасады Беларусі, выступае польская партыя “Унія вольнасьці”. У мерапрыемстве таксама будуць прымаць удзел актывісты ЗУБРа, а таксама іншыя беларусы, якія знаходзяцца ў сталіцы Польшчы. У акцыі каля амбасады Беларусі ў Кіеве, якая пройдзе у той самы дзень, удзел будзе прымаць цэлы шэраг апазыцыйных арганізацыяў Украіны. Акцыі салідарнасьці з Народным маршам “За лепшае жыцьцё!” рыхтуюцца таксама і ў іншых гарадох Эўропы.