Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Наш новы спэцпраект – разьдзел «Цэсьлер і Войчанка» 11:04, 10/03/2003
Кожны панядзелак і чацьвер на нашым сайце будзе разьмяшчацца адна з працаў знакамітых беларускіх дызайнэраў Уладзімера ЦЭСЬЛЕРА і Сяргея ВОЙЧАНКІ. Гэтыя людзі “ўнівэрсальныя ў сэнсе здольнасьці стварэньня мастацкай канцэпцыі і адпаведнай тэхналёгіі практычна ў любой сфэры” – так напісана ў іх афіцыйным буклеце. УВАГА – працы разьмяшчаюцца на сайце толькі на некалькі дзён (!) і архіў весьціся ня будзе. Працы публікуюцца са згоды аўтараў. Аўтарскія правы на матэрыялы гэтага разьдзелу належаць Уладзімеру Цэсьлеру і Сяргею Войчанку.