Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Штосьці ня так
15:11, 11/03/2003


 ПАЛIТЫКА 

Милиция дала «добро»
16:06, 11/03/2003

Заявители Народного марша «За лучшую жизнь!» Людмила Грязнова и Владимир Кобец встретились сегодня с представителями столичной милиции. На встрече присутствовал также заместитель министра внутренних дел Александр Щурко. В результате переговоров милиция разрешила участникам Народного марша собраться завтра, 12 марта, в 18.00 на площади Якуба Коласа. Дальнейшее движение участников акции будет согласовываться на месте.

Некаторыя кандыдаты ня маюць маральнага права быць дэпутатамі
15:44, 11/03/2003

Берасьцейскае абласное аддзяленьне грамадзкай арганізацыі “Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвярнулася ў Берасьцейскую выбарчую камісію з адкрытым лістом, у якім размова ідзе пра сыстэматычнае парушэньне заканадаўства некаторымі кандыдатамі ў дэпутаты. Адначасова, як паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзяленьня Ўладзімер Вялічкін, ён здаў у камісію “цэлы пакет з улёткамі без выходных дадзеных кандыдата Людмілы Арловай”.

Бандажэўскі стаў ганаровым парыжаніным
14:29, 11/03/2003

Днямі мэрыя Парыжу ўпершыню ў сваёй гісторыі прысвоіла тытул ганаровага грамадзяніна горада беларусу. Ім стаў былы рэктар Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага інстытуту прафэсар Юры Бандажэўскі, які зараз знаходзіцца ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму №1.

Берасьцейскія СМІ груба парушаюць выбарчы кодэкс
14:28, 11/03/2003

Адкрытым парушэннем выбарчага кодэксу назваў шэраг публікацыяў у берасьцейскіх СМІ напярэдадні другога тура выбараў кандыдатаў у дэпутаты Берасьцейскага аблсавету дацэнт Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту, кіраўнік абласнога аддзяленьня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Анатоль Ляўковіч.

У дзясятку горшых дыктатараў сьвету трапілі Лукашэнка і Ніязаў
11:45, 11/03/2003, ForUM

Сапармурат Ніязаў і Аляксандар Лукашэнка трапілі ў сьпіс дзесяці горшых дыктатараў сучаснасьці, апублікаваны часопісам "Parade". Кандыдаты былі абраныя на аснове дакладаў уплывовых праваабарончых арганізацыяў, такіх як Freedom House, Amnesty International і Human Rights Watch.

Страйкам прадпрымальнікаў паведаміў ураду і Лукашэнку пра страйк 12 сакавіка
11:11, 11/03/2003

Страйкамаўскі камітэт прадпрымальнікаў накіраваў ураду і Аляксандру Лукашэнку паведамленьне аб забастоўцы 12 сакавіка. Прадпрымальнікі таксама паведамляюць, што плянуюць далучыцца да маршу “За лепшае жыцьцё!”, які заплянаваны на 12 сакавіка.

Журналіст Мікалай Маркевіч уладкаваўся на працу экспэдытарам
11:10, 11/03/2003

Пасьля вяртаньня ў Горадню з папраўчай установы адкрытага тыпу пры Асіповіцкім РАУС (Магілёўская вобласьць) асуджаны журналіст Мікалай Маркевіч уладкаваўся на працу экспэдытарам. Рэдактар закрытай судом газэты “Пагоня” пачаў працаваць у фірме “Верасень” і будзе займацца экспэдыцыяй грузаў па Беларусі. Такая праца, паводле М.Маркевіча, дазволіць яму “ў поўнай меры займацца журналісцкай і грамадзкай дзейнасьцю”.

З Іраку зьяжджаюць грамадзяне Беларусі
10:48, 11/03/2003

Каля 40 беларусаў, якія працавалі ў Іраку па кантрактах, прыляцелі ў панядзелак з Багдаду ў Менск. Самалёт авіякампаніі “Белавія” зафрахтаваны таварыствам беларуска-ірацкага сяброўства. На яго пралёт быў дазвол Камітэту па санкцыях ААН.

Новы прэсавы сакратар – Андрэй Савіных
10:47, 11/03/2003

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі адбыліся кадравыя зьмены. На пасаду прэсавага сакратара замежнапалітычнага ведамства прызначаны Андрэй Савіных, які выконваў раней абавязкі намесьніка начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства замежных справаў.

У Менск прыбывае Селязьнёў
10:46, 11/03/2003

Чарговае паседжаньне сумеснай расейска-беларускай камісіі па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыйнага акту “саюзнае дзяржавы” адбудзецца ў Менску 11 сакавіка. З гэтай мэтай у беларускую сталіцу прыбудзе сьпікер Дзярждумы Расеі Генадзь Селязьнёў, які зьяўляецца сустаршынём сумеснае камісіі.

Надзвычайны амбасадар волі
10:43, 11/03/2003, «Народная воля»

Сёньня мы жывем у такі час, калі дэфіцыт асобаў, здольных на ўчынак, стаў ледзь не нацыянальнай рысай беларусаў. Але нават самыя шэрыя часы ня ў стане схаваць яскравую асобу. Андрэй Саньнікаў – надзвычайны і паўнамоцны амбасадар напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году пайшоў у адстаўку з пасады намесьніка міністра замежных справаў. У недалёкім мінулым – спэцыяліст па раззбраеньні, які стварыў Нацыянальнае агенцтва па кантролі і інспэкцыях. Сёньня – каардынатар па міжнародных сувязях грамадзянскае ініцыятывы Хартыя’97, адзін зь лідэраў дэмакратычных сілаў Беларусі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Сем страчаных гадоў
15:00, 11/03/2003, Андрэй Дземчанка, «Звязда», фота IREX/ProMedia

Калi я скончыў школу, мой бацька (спадчынны селянiн) здолеў пераканаць мяне ў глыбокiм сэнсе i натуральнасьцi жыцьця ў вёсцы, i я паступiў у Вiцебскую ветэрынарную акадэмiю атрымлiваць прафэсiйныя веды. Пяць гадоў напружанай вучобы, практыкi, алiмпiяды ў Жодзiне, стажыроўка ў Нямеччыне, накiраваньне на працу ў родны раён, у гаспадарку, якая лiчылася адной зь лепшых, да таго ж знаходзiцца зусiм непадалёку ад бацькаўшчыны. Здавалася б, што можа быць лепей? Адчуваньне радаснай пэрспэктывы падмацоўвалi яшчэ закладзеныя некалькi гадоў назад падмуркi чатырох дамоў для маладых спэцыялiстаў. Гэта азначала, што хутка я буду мець сваё жытло. (Забягаючы наперад, скажу, што iх будаўнiцтва не скончана i сёньня.) Сваё прафэсiйнае прызначэньне я ўяўляў у выкананьнi самых важных у жывёлагадоўлi задачаў: узьнiмаць прадуктыўнасць жывёлы, зьнiжаць сабекошт прадукцыi, паляпшаць умовы працы работнiкаў, павялiчваць iх матэрыяльнае ўзнагароджаньне...

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

«Дедново» ідзе на скрайнія меры
15:43, 11/03/2003

Рабочыя Бабруйскага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Дедново” гатовыя пайсьці на скрайнія формы пратэсту -- абвесьціць страйк, калі да 20 сакавіка ім ня выплацяць пазыкі па заробнай плаце, якія цягнуцца зь леташнега году. Пра гэта яны заявілі ў лісьце на імя дырэктара прадпрыемства. Пад патрабваньнямі паставілі подпісы больш за 150 работнікаў прадпрыемства (усяго на “Дедново” працуе каля 300 чалавек).

Папераджальны страйк у Шклове
15:42, 11/03/2003

Учора перад пачаткам працоўнага дня ў Шклове ў акцыянэрным таварыстве “Райагропромтехника” частка рабочых правяла папераджальны страйк. Яны пратэстуюць супраць умоў аб’яднаньня ў адзіны агракамбінат усіх структураў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку Шклоўскага раёну, а таксама супраць кандыдатуры кіраўніка аб’яднанай арганізацыі.

Сытуацыя з выплатай заробкаў ускладнiлася
14:54, 11/03/2003

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу, за люты агульная па краiне сума запазычанасцi па заробках узрасла з 25,9 да 28,8 млрд. рублёў. Такiм чынам, па стану на 1 сакавiка даўгi работнiкам адпавядалi 5 працэнтам ад фонду заробнае платы за адзiн месяц.

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта банкруціць сваіх канкурэнтаў
14:34, 11/03/2003, Ціхан Клішэвіч, БДГ

На цукровым рынку краіны – насьцярожанае чаканьне. Паводле пэсымістычных прагнозаў экспэртаў, да сёлетняга лета (калі ўсё пойдзе так, як разьвіваецца зараз) на ім застаецца адзіны гулец -- ДПТУП “Белая Русь” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта (КСП) Беларусі. У справе выцясьненьня з гэтае нішы канкурэнтаў кіраўнік прэзыдэнцкай гаспадаркай Галіна Жураўкава, падобна, знайшла сабе адразу двух стратэгічных хаўрусьнікаў. Адзін зь іх -- Канстанцін Сумар з шматлікімі падаткавымі інструмэнтамі ягонага ведамства, другі – Віктар Каменкаў з вялікім досьведам ягоных падначаленых ва ўсіх галінах гаспадарчага права. Зь іх дапамогай прэзыдэнцкі загадчык гаспадаркі спрабуе сёньня зрабіць усё, каб да лета ня толькі падаткавікі і судзьдзі, але і ўсё насельніцтва рэспублікі піла гарбату выключна з цукрам завозу і вытворчасьці “Белай Русі”.

Гарадзенскія прадпрымальнікі патрабуюць ад “дэпутатаў” адхіліць дэкрэт №4
11:09, 11/03/2003

10 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі Горадні адправілі ліст абраным ад вобласьці 13 дэпутатам “палаты прадстаўнікоў” з заклікам адхіліць дэкрэт №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па ўрэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”.

Беларусь будзе працаваць у электраэнэргетычным сэктары Лібіі
11:00, 11/03/2003

Беларусь і Лібія рэгіструюць сумеснае прадпрыемства для працы ў электраэнэргетычным сэктары Лібіі, паведаміў “Интерфаксу” кіраўнік ЗАТ “Белзамежэнэрга” Аляксандар Рагаўцоў. Паводле яго, падпісаньне ўсіх неабходных дакумэнтаў адбылося 19 лютага сёлетняга году. Заснавальнікамі СП выступаюць ЗАТ “Белзамежэнэрга” і Генэральная кампанія па электраэнэргетыцы Лібіі (GECOL).

Узровень беспрацоўя склаў 3,3 адсоткі да эканамічна актыўнага насельніцтва
10:59, 11/03/2003

Узровень беспрацоўя ў Беларусі на 1 сакавіка склаў 3,3 адсоткі да эканамічна актыўнага насельніцтва. У параўнаньні з 1 лютым сёлетняга году ён падвысіўся на 0,2 адсоткі. Самы высокі гэты паказьнік – традыцыйна ў Віцебскай вобласьці. Ён раўняецца 4,5. А самы нізкі індэкс беспрацоўя зарэгістраваны ў сталіцы – 1,8.

Заробак за сьнежань выдалі ў канцы лютага. 8000 рублёў
10:59, 11/03/2003, «Народная воля»

У калгасе “Политотделец” Лепельскага раёну ажыятаж: натоўпы людзей ірванулі на цэнтральны маёнтак – у вёску Камень. Было гэта ў канцы лютага. У той дзень выдавалі заробак. Ну, думаю, брат ажыве, атрымае грошы, набудзе харчоў, што-небудзь з вопраткі. Ён у мяне механізатар, кожны дзень ходзіць на працу. І якое ж было расчараваньне, калі вечарам ён прынёс заробак за сьнежань у суме ... трошкі болей за 8000 рублёў. Вось табе і харчы, вось табе і вопратка...

А хто з калачом да нас прыдзе...
10:56, 11/03/2003, Юлія Шарова, «Белорусские новости»

З 1 сакавіка для ўвозу ў Беларусь хлебабулачных вырабаў патрабуецца ліцэнзія. Калі раней пад ліцэнзаваньне падпадалі толькі мука і крупа замежнай вытворчасьці, то зараз сьпіс папоўніўся і замежным хлебам. Трэба меркаваць, зроблена гэта дзеля абароны ўнутранага рынку хлебапрадуктаў, асабліва ў раёнах, памежных з Расеяй і Ўкраінай, куды “чужы” хлеб да нядаўняга часу трапляў у вялікіх колькасьцях, ствараючы сур’ёзную канкурэнцыю мясцовым вытворцам.

МТС будзе фарсіраваць свой бізнэс у Беларусі
10:54, 11/03/2003

СААТ “Мабільныя ТэлеСыстэмы” расцэньвае працу ў Беларусі не як прагматычнае пашырэнне бізнэсу, а прызнае рэспубліку галоўным парталам свайго выхаду на сотавы рынак Заходняе Эўропы. Пра гэта заявіў у Віцебску дырэктар беларускага прадстаўніцтва ААТ “МТС” (Расея) Уладзімер Ярмошын.

Дадатковы падатак на лішкі
10:54, 11/03/2003, Лізавета Булатэцкая, «Белорусский рынок»

Менская інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах прапанавала гарвыканкаму ўвесьці новы падатак на ўладальнікаў некалькіх кватэраў. А тым, каму новаўвядзеньне будзе не па кішэні і хто пажадае пазбавіцца ад так званых лішкаў жылплошчы, сталічныя ўлады зьбіраюцца аказваць свайго роду рыэлтарскія паслугі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: