Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страйкам прадпрымальнікаў паведаміў ураду і Лукашэнку пра страйк 12 сакавіка
11:11, 11/03/2003

Страйкамаўскі камітэт прадпрымальнікаў накіраваў ураду і Аляксандру Лукашэнку паведамленьне аб забастоўцы 12 сакавіка. Прадпрымальнікі таксама паведамляюць, што плянуюць далучыцца да маршу “За лепшае жыцьцё!”, які заплянаваны на 12 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН старшыня страйкаму Валеры Леванеўскі, у паведамленьні ўтрымліваюцца патрабаваньні да кіраўніцтва краіны. Сярод іх – адмена абавязковай наяўнасьці касавых апаратаў і адкрыцьця разьліковага рахунку для асобаў, якія сплочваюць адзіны падатак, а таксама перагляд сьцьверджаньня аб сацыяльным страхаваньні для прадпрымальнікаў. У сваю чаргу, арганізатары акцыі мяркуюць тры варыянты сацстрахаваньня: добраахвотнае страхаваньне, спагнаньне выплаты ў пэнсійны фонд і соцстрах з адзінага падатку ці ўвядзеньне накапляльнай сыстэмы ў эўра. Акрамя таго, прадпрымальнікі патрабуюць адмяніць дэкрэты прэзыдэнта №3,№4 і ўказ №42 ад 27 студзеня 2003 году.

Паводле Валеры Леванеўскага, калі патрабаваньні, выкладзеныя ў паведамленьні, ня будуць выконвацца, страйк 12 сакавіка стане першым у шэрагу масавых акцыяў пратэсту, мітынгаў і пікетаў.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што арганізатарамі стайку зьяўляюцца аб’яднаныя сілы грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, грамадзкае аб’яднаньне “Прыватная ўласнасьць” і страйкам прадпрымальнікаў.

Леванеўскі мяркуе, што страйк 12 сакавіка “ахопіць каля 40 адсоткаў тэрыторыі Беларусі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: