Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рабочыя Бабруйскага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Дедново” гатовыя пайсьці на скрайнія формы пратэсту -- абвесьціць страйк, калі да 20 сакавіка ім ня выплацяць пазыкі па заробнай плаце, якія цягнуцца зь леташнега году. Пра гэта яны заявілі ў лісьце на імя дырэктара прадпрыемства. Пад патрабваньнямі паставілі подпісы больш за 150 работнікаў прадпрыемства (усяго на “Дедново” працуе каля 300 чалавек).