Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскія прадпрымальнікі патрабуюць ад “дэпутатаў” адхіліць дэкрэт №4
11:09, 11/03/2003

10 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі Горадні адправілі ліст абраным ад вобласьці 13 дэпутатам “палаты прадстаўнікоў” з заклікам адхіліць дэкрэт №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па ўрэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”.

Тэкст ліста падрыхтаваны грамадзкай арганізацыяй “Клюб прадпрымальнікаў” і зацьверджаны агульным сходам прадстаўнікоў гарадзенскіх рынкаў. “Захаваньне патрабаваньняў дэкрэту садзейнічае скарачэньню працоўных месцаў, што, у сваю чаргу, паўплывае на дабрабыт грамадзянаў і увогуле ўсёй дзяржавы”, -- гаворыцца ў лісьце. Дэкрэт мае фіскальны і дыскрымінацыйны характар, сьцвярджаюць аўтары пасланьня, бо плата прадпрымальніка за гандлёвае месца павялічваецца ў сярэднем у 1,7 разоў, агульная падаткавая нагрузка вырастае на 15,5 адсоткі. Дзеяньне нормы, якая абмяжоўвае колькасьць наёмных работнікаў трыма адзінкамі, прывядзе да значнага скарачэньня колькасьці індывідуальных прадпрымальнікаў і страты сродкаў, укладзеных у ліцэнзіі, сэртыфікаты, дазволы, сяброўства ў асацыяцыях.

“Ад "дэпутатаў", вядома, мала што залежыць, -- заявіў БелапАН кіраўнік юрыдычнай службы “Клюбу прадпрымальнікаў” Валянцін Бранцэвіч. – Але мы спадзяемся, што “дэпутаты” адхіляць дэкрэт і ў гэтай рэдакцыі ён ня будзе дзейнічаць”.

Галасаваньне “дэпутатаў” па дэкрэту №4, які набраў моц 1 сакавіка, пройдзе ў красавіку. Паводле В.Бранцэвіча, каля 40 “дэпутатаў” гатовыя прагаласаваць супраць гэтага дакумэнту.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: