Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З Іраку зьяжджаюць грамадзяне Беларусі 10:48, 11/03/2003
Каля 40 беларусаў, якія працавалі ў Іраку па кантрактах, прыляцелі ў панядзелак з Багдаду ў Менск. Самалёт авіякампаніі “Белавія” зафрахтаваны таварыствам беларуска-ірацкага сяброўства. На яго пралёт быў дазвол Камітэту па санкцыях ААН.
Супрацоўнікі дыпляматычнае місіі Беларусі ў Іраку на дадзены момант не пакідаюць Багдад, паведаміў “Интерфаксу” начальнік кіраваньня інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.