Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узровень беспрацоўя склаў 3,3 адсоткі да эканамічна актыўнага насельніцтва 10:59, 11/03/2003
Узровень беспрацоўя ў Беларусі на 1 сакавіка склаў 3,3 адсоткі да эканамічна актыўнага насельніцтва. У параўнаньні з 1 лютым сёлетняга году ён падвысіўся на 0,2 адсоткі. Самы высокі гэты паказьнік – традыцыйна ў Віцебскай вобласьці. Ён раўняецца 4,5. А самы нізкі індэкс беспрацоўя зарэгістраваны ў сталіцы – 1,8.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартамэнце па занятасьці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, за леташні год магчымасьць умоўнага працаўладкаваньня зьнізілася з 25,4 да 17,1 адсоткі. Разам з тым станоўчая дынаміка намецілася па такіх кірунках дзейнасьці дзяржаўнай службы занятасьці насельніцтва, як скіраваньне беспрацоўных на прафэсійнае навучаньне і грамадзкую працу.
На 1 сакавіка ў Беларусі на ўліку па беспрацоўю было 143 тысячы 353 чалавекі, зь іх 62,1 тысячы - з выплатай дапамогі.