Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Штосьці ня так
15:11, 11/03/2003

«Супадзеньне пэрсанажаў кнігі з рэальнымі асобамі,
зараз у добрым здароўі або памерлымі, ненаўмысна і чыста выпадкова».
Яшчэ б! Гэтыя асобы самі – вынік выпадковага зьбегу абставінаў.
Курт Ванэгут, “Часатрус”

Я заўсёды адчуваў, што тут штосьці ня так. Нібыта ўсё неяк і рухаецца, усе ідзе ў нейкі бок... Але ці ў бок ня той, ці то рухаецца ня так. Зразумець цяжка, бо ўся атрыбутыка нібыта слушная, а штосьці ўсё адно ня так.


Я бачу, вы не разумееце, пра што я кажу... Страшна застацца незразуметым, і, калі вас стрэнуць на вуліцы, пачуць прысуд, кінуты ў сьпіну: “гэта той, які кажа незразумела пра што”.

Вось хоць з аэрапорту пачаць – ён навошта? Навошта аэрапорт “Менск-2”, калі і ў “Менск-1” лятаць ужо няма каму? Не ляціць да нас ніхто. Калі не лятуць, дык можа пад склад яго здаць чаўнакам? Ці перабудаваць яго ў што-небудзь самае вялікае ў сьвеце. У прыбіральню, напрыклад, ці шапік саюздруку. Тады, магчыма, і турысты зьявяцца, каб на гэта “самае вялікае” паглядзець.

Калі з аэрапорту едзеш, таксама адчуваньні дзіўныя ад хараства сьнегу і сонца. Едзеш і думаеш: штосьці ня так у гэтай чароўнай прыгажосьці безрэклам’я. Ці, проста кажучы: блін, дзе ж рэкляма? Можа, у горадзе яна пахавалася, рэкляма тая? Заяжджаеш у горад – дакладна, пахавалася. Гэта ж неяк не зусім нармальна, калі рэклямы ў горадзе няма? Штосьці ў гэтым ня тое.

А тая рэкляма, якую ўбачыў, уразіла насьцярожанасьцю. У сэнсе, насьцярожыла мяне рэкляма. На шчыце здымак дзяўчыны ў нязграбнай позе і надпіс “твой любімы нумар”. Ці то пра памер яе бялізны размова, ці то пра нумар гатэлю, дзе яна мяне чакае... І штосьці ня тое ў дзяўчыне. Прыгледзіўся і зразумеў. Апранутая яна ў джынсы і туфлі вячэрнія. Я апошні раз такі гардэроб у клюбе вясковым бачыў, калі на бульбу езьдзіў. Для вёскі яно цягне, а вось для горада ня так штосьці. Штосьці ня так.

Яшчэ незразумела, чаму для таго, каб нумар тэлефонны ў гэтай дзяўчыны набыць ці, да прыкладу, красоўкі для яе – грошай трэба ўсё болей і болей. У сэнсе, не “зайчыкаў-вожыкаў”, а грошай сапраўдных, з прэзыдэнтамі амэрыканскімі на вокладцы. Калі проста казаць: чаму рубель стаіць, а ўсё даражэе? Штосьці ня так у гэтым. Неяк гэта насуперак законам эканомікі.

Ці яшчэ пра эканоміку: куды шапікі з агароднінай схавалі? Хто ва ўсіх крамах аддзелы адкрыў з праваслаўнай атрыбутыкай? Навошта беларускае піва на смак такое брыдкае? Чаму праваслаўная царква самы буйны ў краіне пастаўшчык алкаголю? Хто ўсе грошы скраў? Падазраваю, што ўсё гэта неяк зьвязана. Сэрца адчувае, што штосьці ня так, а розум патлумачыць ня можа.

Узяць, зноў такі, спорт. Нядаўна ўся краіна на лыжах бегала, хто перамог? Лукашэнка. Чаму? Разумею, адкажаце, што ён на дзьве гадзіны раней усіх стартаваў. Ну і што? А нашыя лыжнікі, біятланісты, прыгажуны-спартоўцы дагнаць не маглі? Штосьці ў іх з волей да перамогі ня так.

А нядаўна ён у хакей гуляў, -- лепшаму варатару Беларусі 14 шайбаў закінуў. Я адразу адчуў – штосьці ня так з пасьпяховасьцю. Калі варатара не было, -- павінен быў 100 накідаць, а калі быў – ніводнай. Вось і атрымоўваецца: ці то варатар у нас ня вельмі, ці то абаронцы ў нападаючага гуляюць з агнястрэльнай зброяй замест клюшак.

Ці футбольны манеж. Той манеж, які будавалі за нашыя з вамі грошы. Дык вось – нядаўна туды 200 сталоў набылі для настольнага тэнісу. Зараз там будуць у тэніс гуляць. А ў футбол, напэўна, у Палацы тэнісу. Ня тое штосьці. У сэнсе, пабудавалі штосьці ня тое. Ці будавалі тое, а атрымалася, як заўсёды, штосьці ня тое.

Пра палітыку і казаць ня хочацца -- у кожным пункце падман. Нядаўна зноў наш з Пуціным дамову падпісалі пра тое, што і “и дальше будем!”. Пра што размова – незразумела. З гэтымі дамовамі наагул штосьці ня так: спачатку з Ельцыным кожныя тры месяцы “нам удалось подписать 27 договоров”, зараз з Пуціным “договорились о дальнейшем укреплении”. Штосьці ня тое. Ці то няшчырае ўсё гэта, ці мы ня ўсё ведаем, што яны там падпісваюць, ці то фатаграфавацца ім падабаецца адзін з адным.

А пра адзіны рубель? Я не зразумеў, -- уводзяць ці не ўводзяць? Наўскось неяк. Калі ўводзяць, то чаго наш крычыць пра захаваньне сувэрынітэту? А калі не ўводзяць, -- то навошта шумець упустую? Ці зьбіраецца здацца, а сам спадціху грошыкі паддрукоўвае зь дзьвюхгаловымі какаду? Наўрадці. А, значыцца, штосьці тут нячыста. Нават больш скажу – бруднавата неяк усё гэта.

Ці вось яшчэ пра замежную палітыку чаго зразумець не магу, -- супраць каго сябруем? Наконадні ў Менск мэр Багдаду прыехаў. Падобна, вырашыў з нас “жывы шчыт” зладзіць. Не магу зразумець, хто яго пусьціў сюды, агонь на сябе клікаць? Асабіста я за ірацкага дыктатара жыцьцё аддаваць не зьбіраюся. Тут свой кроў сьсе, дык нам яшчэ за чужынца ад бамбардзіровак хавацца? Дый і ўвогуле, надакучыла экзотыка ў палітыцы. Я не расіст і не шавініст, але да нас акрамя людзей у піжамах і чалмах хто-небудзь прыедзе пагасьцяваць? Хто-небудзь у добрым строі і з прыстойнымі прапановамі? А то ня тое штосьці.

Падазраю, што ўся справа ва ўладзе. Зь ёй дакладна штосьці ня так: прыйшла яна максымум на 8 гадоў, а кіруе ўжо дзявяты. Я ўсё чакаў, -- можа сама сыйдзе, калі тэрмін скончыцца? Не сышла... Дзіўна... Можа ёй дапамагчы? А то ж і жыцьцё пройдзе неяк ня так.

Учора па горадзе гуляў, спыніўся на мосьце праз Сьвіслач, глянуў уніз, а па рацэ экскаватар едзе. Штосьці ня тое, калі па рацэ едзе экскаватар, а хочацца, каб плыў белы параходзік з музыкай, прыгожымі дзяўчатамі і смачным півам... І усё вакол было б “тое” і “так”. Вельмі хочацца.

nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: