Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чарговае паседжаньне сумеснай расейска-беларускай камісіі па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыйнага акту “саюзнае дзяржавы” адбудзецца ў Менску 11 сакавіка. З гэтай мэтай у беларускую сталіцу прыбудзе сьпікер Дзярждумы Расеі Генадзь Селязьнёў, які зьяўляецца сустаршынём сумеснае камісіі.
“Пакуль рана казаць пра тое, што 11 сакавіка канчаткова падрыхтаваны праект дакумэнту. Дакладна як і нельга казаць і пра тое, што ў беларускага і расейскага боку ёсьць прынцыповыя разнагалосьсі адносна праекту”, -- заявіў “Интерфаксу” кіраўнік групы беларускіх экспэртаў, сябра сумеснай камісіі Ігар Андрэеў.
Ён адзначыў, што на дадзены час праект Канстытуцыйнага акту, які абмяркоўваецца камісіяй, складаецца з 67 артыкулаў. Пакуль сябры камісіі ня здолелі ўзгадніць артыкулы, датычныя “структуры вышэйшых орагнаў “саюзнае дзяржавы”, а таксама аб’ектаў выключнага і сумеснага нагляду “саюзнае дзяржавы”, паведаміў І.Андрэеў.