Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Папераджальны страйк у Шклове
15:42, 11/03/2003

Учора перад пачаткам працоўнага дня ў Шклове ў акцыянэрным таварыстве “Райагропромтехника” частка рабочых правяла папераджальны страйк. Яны пратэстуюць супраць умоў аб’яднаньня ў адзіны агракамбінат усіх структураў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку Шклоўскага раёну, а таксама супраць кандыдатуры кіраўніка аб’яднанай арганізацыі.

Як паведамляе Радыё Свабода, папераджальны страйк адбыўся зь ініцыятывы прафсаюзнага камітэту і рабочых. Людзі, якія сабраліся раніцай перад прахадной прадпрыемства (а іх было, паводле падлікаў назіральнікаў, ня менш за паўсотні чалавек), прынялі зварот да раённых уладаў.

У ім выказваецца нязгода з умовамі, на якіх мяркуецца праводзіць аб’яднаньне арганізацыяў, якія займаюцца абслугоўваньнем сельскіх гаспадарак. Справа ў тым, што ўсе раённыя структуры — сяльгасхімія, аграснаб ды іншыя — зьяўляюцца стратнымі і неплацёжаздольнымі. Рашэньне пра іхнае аб’яднаньне зыходзіць з ураду, працэс рэфармаваньня павінен завершыцца да 2 красавіка.

Аднак рабочыя Шклоўскай раённай аграпрамтэхнікі, якая цяпер зьяўляецца акцыянэрным таварыствам, мяркуюць, што новыя арганізацыі мусяць далучацца да іх як новыя акцыянэры на законных падставах, а ня проста сабраць адміністратыўным чынам усе матэрыяльныя рэсурсы і людзей ды пачаць называцца па-новаму.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, яшчэ нядаўна у арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскія гаспадаркі Магілёўскай вобласьці, працавала каля 6 тысячаў чалавек. Цяпер — крыху больш за 5 тысячаў. Аднак у плянах кіраўніцтва вобласьці пры ўтварэньні агракамбінатаў скараціць яшчэ тысячу чалавек. А працаўладкавацца ў сельскіх раёнах вельмі цяжка. Таму людзей ня могуць не хваляваць будучыя скарачэньні.

Акрамя гэтага, рабочыя Шклоўскай аграпрамтэхнікі пратэстуюць супраць кандыдатуры кіраўніка аб’яднанага агракамбінату, якая ўжо зараз вядомая. Людзі лічаць, што чалавек, якога ўлада ставіць кіраўніком над імі, мае сумніўную рэпутацыю і ня выявіў на мінулым месцы працы — у адной са структураў, якая мусіць стаць часткаю новага агракамбінату — здольнасьцяў вывесьці прадпрыемства з крызысу.

Рабочыя запрашалі на страйк старшыню Шклоўскага раённага савету і кіраўніка прафсаюзу аграрыяў, аднак яны не зьявіліся. Больш таго, кіраўніцтва аграпрамтэхнікі сьцьвярджае, што страйку не было, бо яны нічога такога ня бачылі і на ім не прысутнічалі.

Старшыня прафкаму прадпрыемства Сяргей Старасьцін перадасьць зварот рабочых у органы мясцовай улады і ў сродкі масавай інфармацыі. Калі ўлада і пасьля гэтага ня зьверне ўвагі на праблемы раённай аграпрамтэхнікі, яе работнікі маюць намер страйкаваць зноў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: