Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арестован международный координатор Хартии’97, один из заявителей Народного Марша Андрей Санников. Сотрудники милиции в штатском запихнули его в УАЗик силой, сказав, что везут в Советский РОВД Минска.
Возле ЦУМа арестована старшиной милиции Александром Литвинко заявитель Народного Марша, координатор Хартии’97 по правам человека Людмила Грязнова. В настоящее время она находится в Советском РОВД г.Минска.
Только что милиция арестовала координатора движения ЗУБР Тимофея Дранчука. Сейчас его везут в Советский РОВД г.Минска. Координатор Хартии’97 Дмитрий Бондаренко призвал людей на площадке возле Академии наук расходиться по домам.
Сотрудники ОМОН (в форме и штатском) во главе с командиром Юрием Подобедом перекрыли дорогу участникам Народного Марша. Людей заставляют выходить на тротуар, хотя такое большое количество людей не может уместиться на тротуаре, и это может привести к повторению трагедии на Немиге, когда погибли 53 человека, в том числе и сотрудник милиции. Организаторы Марша призывают милицию отказаться от этой идеи и не провоцировать давку. Сначала активисты ЗУБРа, а затем и все остальные участники акции сели на тротуар в знак протеста против произвола милиции.
Возле Минского приборостроительного завода люди пытаются выйти на тротуар и оказываются зажатыми сотрудниками милиции, выстроившимися вдоль него.
Полковник милиции Александр Найденко только что призвал силы правопорядка направиться в сторону ул. Сурганова и выстроить там заградительный кордон. Было перекрыто движение на пр.Скорины возле магазина «На росстанях». Милиция специально не дает двигаться по тротуарам, таким образом создавая искусственную пробку. Колонне пришлось свернуть с заданного курса, хотя первоначально они намеревались идти через пл.Независимости и передать петицию правительству на К.Маркса, 38. Однако полковник милиции Найденко стал угрожать, что они не сдвинутся с места и пригрозил расправиться лично с Дмитрием Бондаренко. В настоящий момент колонна из примерно 6 тыс. человек движется по проспекту Скорины в сторону ул. Макаенка, где располагается здание БТ, заняв по ходу половину проспекта Скорины.
Люди двинулись с пл.Якуба Коласа на площадь Бангалор по пр. Скорины через пл. Независимости. Этот маршрут был ранее заявлен заявителями акции. Впереди колоны идут активисты Зубра, которые держат растяжку «За лепшае жыццё!». Число участников акции постоянно увеличивается. Среди демонстрантов очень много предпринимателей, которые в знак солидарности с Народным маршем провели сегодня общенациональную забастовку. Движение на проспекте перекрыто, машины стоят. Люди заняли одну полосу проезжей части проспекта.
Количество участников акции достигло 4 тысяч. Они заполонили проспект с двух сторон. Площадь Якуба Коласа и площадка перед Белгосфилармоний полностью заняты протестующими. Один из организаторов акции, историк Валентин Голубев от лица всех присутствующих обратился к правительству с требованием повысить зарплаты, пенсии, обеспечить медицинское обслуживание, понизить коммунальные платежи, обеспечить оппозиции доступ к радио и телевидению, прекратить репрессии и не допустить референдума по продлению президентских полномочий Лукашенко. Если условия не будут выполнены, организаторы акции оставляют за собой право на дальнейшие шаги протеста.Данная резолюция была поддержана участниками акции.
Число участников акции достигло 3 тысяч человек. Высокопоставленный сотрудник городской милиции Петр Воробьев только что оторвал шнур от генератора для звукоусиления, с помощью которого осуществлялось выступление организаторов перед участниками Народного марша. Вовремя вовремя смогли остановить, и аппаратура заработала снова, однако милиция продолжает попытки изъять ее. Сопредседатель общественного объединения "Частная собственность" Леонид Малахов и активисты ЗУБРа окружили генератор плотным кольцом, не давая милиции подступиться.
За 15 минут до начала акции на пл. Якуба Коласа собралось около тысячи человек. Участники акции держат плакаты «Хватить грабить народ!» «Лукашенко, чем накормить детей?», «Ниже налоги, ниже цены!», «Мы хотим работать и платить налоги, а не штрафы и взятки!», «Снизить налоги и аренду!», развернута большая растяжка «За лепшае жыццё!”, развиваются флаги Зубра, БНФ "Адраджэнне", ОГП. Несмотря на то, что вчера заместитель министра внутренних дел А.Щурко сообщил заявителям акции Людмиле Грязновой и Владимиру Кобецу, что сбор участников на площади разрешен, сотрудники милиции через мегафон в настоящее время заявляют, что сбор участников акции не санкционирован. Заявителям акции Людмиле Грязновой и Андрею Санникову были вручены повестки явиться в РУВД Советского района г.Минска «в качестве свидетелей». Однако, Людмила Грязнова призвала участников акции оставаться на пл. Якуба Коласа, поскольку А.Щурко ей лично вчера сообщил, что сбор участников разрешен. Один из организаторов акции координатор Хартии’97 Дмитрий Бондаренко также призвал людей оставаться на пл. Якуба Коласа, сообщив, что маршрут колонны будет определен позже. Бондаренко сообщил людям об акции солидарности, которая прошла сегодня в Киеве и зачитал обращение осужденного журналиста Миколы Маркевича к участникам акции.
Общенациональная акция Народный Марш "За лучшую жизнь!", начавшаяся сегодня с республиканской забастовки предпринимателей и акций поддержки белорусского народа в городах зарубежья, продолжается сегодня вечером в Минске. Демонстрация, участники которой соберутся в 18.00 на площади Я.Коласа, пройдет по центру города под социальными лозунгами протеста «Хватит грабить людей!», «Понизить квартплату и коммуналку!», «Повысить зарплаты, пенсии, стипендии!», «Чем кормить детей?», «Прекратить давление на предпринимателей!», «Он должен уйти!». Следить за ходом акции будут журналисты пресс-центра Хартии, которые в режиме "он-лайн" будут передавать на наш сайт информацию с минских улиц. После окончания мы предложим вам, уважаемые посетители, полный отчет о прошедшей акции и фоторепортаж о ней. Оставайтесь с нами!
У агульнанацыянальным страйку прадпрымальнікаў 12 сакавіка прынялі ўдзел больш за 100 000 чалавек, якія працуюць у дробным бізнэсе. Усеагульны страйк прадпрымальнікаў праходзіць у рамках агульнанацыянальнай акцыі “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня ў Менску цалкам “сталі” рынкі “Трактар”, “Аквабэл”, “Чэрвенскі” выставачныя цэнтры “Алімп”, “Зеркало”, “Паркінг”, “Купалаўскі”, выстава-продаж у Палацы спорту. Цалкам пусты буйнейшы рэчавы рынак сталіцы --“Дынама”. Не працуе большасьць прадпрымальнікаў на рынку «Ждановічы». Толькі часткова працуюць выставы «Падземны горад» і «Імпульс», Камароўскі рынак. Страйк ахапіў дзясяткі беларускіх гарадоў. Сёньня страйкуюць рынкі Горадні, Магілёву, Гомлі, Віцесбку, Сьветлагорску, Рагачова, Мозыра, Барысава, Баранавічаў, Жлобіна, Пінску, Салігорску, Наваполацку, Жодзіна, Маладэчні, Слоніма, Ліды, Ваўкавыску, Бярозы, Петрыкава, Полацку, Бабруйску. Насуперак распаўсюджанай некаторымі СМІ інфармацыі, у Берасьці сёньня страйкавалі два буйнейшых рынка– рэчавы і «Юілейны». А вечарам у сталіцы пройдзе Народны марш «За лепшае жыцьцё!». Да яго далучацца і прадпрымальнікі, якія страйкавалі сёньня ўдзень. Пачатак акцыі – 18.00 на плошчы Якуба Коласа.
Сёньня ў Магілёве а 15.00 адбылася акцыя ў падтрымку Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці - -удзельнікі руху супраціву ЗУБР, прадстаўнікі свабоднага прафсаюзу, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і БСДП -- наладзілі канцэрт пустых рандоляў. Каля паўсотні чалавек сабраліся сёньня ў цэнтры Магілёву і грымелі лыжкамі па пустых рандолях. Аднак супрацоўнікі правахоўчых органаў перакрылі людзям дарогу. У выніку перамоваў. Міліцыя дазволіла ўдзельнікам акцыі рушыць да будынка аблвыканкаму, з умоваю, што тыя спыняць грымець у рандолі. У выпадку невыкананьня гэтай умовы, міліцыянты пагражалі сілавым разгонам акцыі.
А 12 гадзіне па польскім часе насупроць беларускае амбасады ў Варшаве прайшоў пікет у падтрымку Народнага маршу ў Беларусі. Больш за дзясятак чалавек, грамадзянаў Польшчы, удзельнікаў руху ЗУБР і сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі разгарнулі плякаты з надпісамі “Мы салідарныя з маршам-пратэстам у Беларусі”, “Не – фальсыфікацыі выбараў у Беларусі”. “Лепшага жыцьця для народа Беларусі”, “Лукашэнка – апошні дыктатар Эўропы”. У адказ супрацоўнікі беларускае амбасады выклікалі паліцыю, якая перапісала дадзеныя дакумэнтаў арганізатараў пікету. Цікавы факт: цяперашні амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка перад самым пачаткам акцыі з будынку амбасады зьехаў, а вярнуўся толькі тады, калі акцыя завяршылася.
Вітаю ўдзельнікаў Народнага маршу "За лепшае жыцьцё!". Ганаруся ўсімі маімі суайчыннікамі, хто ў гэтыя змрочныя часы небясьпечнай агоніі антынароднага і злачыннага рэжыму знайшоў у сабе сілу і волю дзеля таго, каб ўзвысіць голас у падтрымку натуральных патрабаваньняў годнага жыцьця для сябе ды сваіх дзяцей.
З 12.00 па 13.00 пад сьценамі беларускае амбасады ў Кіеве праходзіў пікет у знак салідарнасьці з удзельнікамі “Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Пад акампанент дудак і пішчалак яны сьпявалі песьні “Край ты мой, Край” пікетоўцы скандавалі “Луку на муку!”, “Жыве Беларусь!”, “Беларусь в Эўропу – Лукашенка геть!”, “Луку і Кучму пасадзіць у турму!”, “Гонар! Радзіма! Свабода!”, “Луку у саўгас!”.
Каардынатар беларускага руху моладзевага негвалтоўнага супраціву ЗУБР Уладзімер Кобец падпісаў ад імя арганізацыі Мэмарандум "Аб узаемаразуменьні" зь літоўскім "Рухам маладых лібэрал-дэмакратаў". Мэтаю Мэмарандуму ёсьць дапамагчы нашай краіне выйсьці зь міжнароднай самаізаляцыі й стаць на шлях дэмакратычных пераўтварэньняў, інтэгравацца ў міжнародную супольнасьць.
На дадзены час прапрацоўваецца пытаньне аб удзеле беларускіх прадпрыемстваў у міжнародным тэндэры на права мадэрнізацыі каля палутара тысячаў танкаў Т-72, якія знаходзяцца на ўзбраеньні войска Індзіі. Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў інтэрнэце, што праводзілася 11 сакавіка, паведаміў намесьнік міністра абароны па ўзбраеньні – кіраўнік ўзбраеньня Ўзброеных сілаў рэспублікі генэрал-маёр Пётар Рагажэўскі. Паводле яго, у Беларусі ёсьць узоры мадэрнізаваных танкаў Т-72 (дробная, сярэдняя і глыбокая мадэрнізацыя). Гэтыя працы праводзяцца на базе 140-га рамонтнага завода (Барысаў) сумесна зь менскім ААТ “Пеленг”.
Пуцін адраджае КДБ 13:22, 12/03/2003, Нік Уолш, “The Guardian”, (Вялікабрытанія)
Учора прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, апраўдываючы сваю рэпутацыю аўтарытарнага былога афіцэра Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, узмацніў Расейскую Фэдэральную службу бясьпекі, якая зараз нагадвае свайго савецкага папярэдніка. Крэмль перадаў у рукі ФСБ Фэдэральную памежную службу і Фэдэральнае агенцтва ўрадавай сувязі і інфармацыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі на 13.00 па менскім часе ў Беларусі страйкуе як мінімум 60 тысячаў прадпрымальнікаў. Пра гэта прэсаваму цэнтру Хартыі паведаміў старшыня страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Валеры Леванеўскі. Усеагульны страйк прадпрымальнікаў праходзіць у рамках агульнанацыяльнальнай акцыі “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня ў Менску цалкам “сталі” рынкі “Трактар”, “Аквабэл”, “Чэрвенскі,” цэнтры “Алімп”, “Зеркало”, “Паркінг”, выстава-продаж у Палацы спорту. Цалкам пусты буйнейшы рэчывы рынак сталіцы – “Дынама”. Не працуюць большасьць прадпрымальнікаў на рынку “Ждановічы”. Не працуюць гандляры прамысловымі таварамі на Камароўцы, аднак, калі ўлічваць, што іх тавар хутка псуецца, многія зь іх выйшлі на працу. Аднак яны заяўляюць, што плянуюць выйсьці вечарам на Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня страйкуюць таксама прадпрымальнікі Горадні, Магілёву, Гомлі, Віцебску, Сьветлагорску, Рагачову, Мозыра, Барысава, Баранавічаў, Жлобіна, Пінску, Салігорску, Петрыкава, Полацку. А вечарам у сталіцы пройдзе Народны марш “За лепшае жыцьцё!” Да яго далучаюцца і прадпрымальнікі, якія страйкуць сёньня. Пачатак акцыі – а 18.00 на плошчы Якуба Коласа.
На Блізкі Ўсход Лукашэнка плянуе паслаць свайго міністра абароны. За дзень да абвешчанай даты “Ч” для Садама Гусэйна, 16 сакавіка ў Абу-Дабі – складніка Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў -- адкрыецца міжнародная выстава ўзбраеньняў, у якой будзе ўдзельнічаць прадстаўнічая беларуская дэлегацыя.
Раніца 12 сакавіка пачалася з усеагульнага страйку прадпрымальнікаў, які праходзіць у рамках агульнанацыянальнай акцыі “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. сёньня ў Менску цалкам “сталі” рынкі “Трактар”, “Аквабэл”, “Чэрвенскі”, выставачныя цэнтры “Зеркало”, “Паркінг”, выстава-продаж у Палацы спорту. Цалкам пусты буйнейшы рэчавы рынак сталіцы – “Дынама”. Цікавы факт: за дзьве гадзіны да пачатку працы на рынак прыехала здымачная група Беларускай тэлевізіі і адзьняла 30 намётаў, якія адмыслова выставілі на пустой плошчы... Не працуюць большасьць прадпрымальнікаў на рынку “Ждановічы”. Паводле папярэдняй інфармацыі бастуюць прадпрымальнікі Горадні, Магілёву, Гомлі, Віцебску, Сьветлагорску, Рагачова, Мозыра, Барысава, Баранавічаў, Жлобіна, Пінску, Салігорску, Наваполацку. Інфармацыя пра тое, дзе праходзяць страйкі прадпрымальнікаў, будзе паведамляцца на нашым сайце па меры паступленьня. А вечарам у сталіцы пройдзе Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Да яго далучацца і прадпрымальнікі, што сёньня бастуюць. Пачатак акцыі – 18.00, плошча Якуба Коласа. Акцыі салідарнасьці з Народным маршам
пройдуць сёньня па ўсёй краіне і за мяжой.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч лічыць, што пры ўдзеле ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”, грамадзяне Беларусі могуць заявіць пра сябе і сказаць “не” палітыцы кіраўніцтва краіны. “Я б вельмі хацеў, каб ён быў масавым у поўным сэнсе слова. Я вітаю яго. Пабачым, колькі людзей гатовыя патрабаваць лепшага жыцьця. Я думаю, што ў прынцыпе гэта той спосаб, з дапамогаю якога людзі могуць заявіць пра сябе і даць зразумець кіраўніцтву краіны: мы так жыць ня можам і ня будзем, так што думайце, спадарства”, -- заявіў Ніл Гілевіч у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі.
Актывісты бонскага аддзяленьня праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” правялі акцыю ў падтрымку Народнага маршу. Каля дзесяці праваабаронцаў, большасьць зь якіх – студэнты мясцовага ўнівэрсытэту, прыйшлі ў панядзелак да будынка амбасады Рэспубікі Беларусь у Боне. Яны разгарнулі расьцяжку з надпісам: “Лукашэнка! “Міжнародная Амністыя” назірае за табой!” Удзельнікі акцыі трымалі таксама і лёзунгі, а таксама плякаты зь лягатыпам руху ЗУБР.
На сустрэчы Генадзя Селязьнёва з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 11 сакавіка, сьпікер Дзярждумы Расеі праінфармаваў кіраўніка беларускае дзяржавы аб выніках свайго візыту ў Багдад і перадаў яму прывітаньне ад ірацкага лідэра, паведамляе БелаПАН.
Найбольш спрыяльнымі для беларускіх прадаўцоў узбраеньня і вайсковай тэхнікі зьяўляюцца рынкі Азіі і Блізкага Ўсходу, а таксама Паўднёвай Амэрыкі. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію заявіў генэральны дырэктар замежнагандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Белвнешпромсервис” Аляксандар Андрон.
Яшчэ памочнікам прэзыдэнта Сяргей Посахаў неаднаразова ўхваляў уладу і ейныя мэтады кіраўніцтва краінаю. Але далёка ад ранейшага месца працы засьпяваў зусім іншыя песьні.
Прызначаны новы кіраўнік Камітэту па барацьбе з арганізаванй злачыннасьцю і карупцыяй пры МУС Беларусі. Ім стаў палкоўнік Аляксандар Назарэнка. Раней ён ачольваў Кіраўніцтва ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных справаў.
У Аршанскім раёне Беларусі ідзе абмен старых грошай на новыя – праўда, праводязць яго кемлівыя махляры. Ахвярамі ва ўсіх выпадках становяцца пэнсіянэры з маленькіх вёсак, якія мяняюць свае пэнсіі на новыя грошы.
Праз усяго некалькі месяцаў пасьля завяршэньня рэканструкцыі на Менскай кальцавой аўтмабільнай дарозе (МКАД) зьявіліся дэфекты – ямы і трэшчыны, паведаміў начальнік кіраваньня ўтрыманьня дарожнай сеткі дэпартамэнту “Белаўтадар” Васіль Якаўлеў.
Удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, жыхары Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці зьвярнуліся з адкрытым лістом да кіраўнка дзяржавы, прэм’ер-міністра, да старшыняў “палаты прадстаўнікоў”, “рады фэдэрацыі”, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, а таксама да генэральнага пракурора, у якім выказалі абурэньне тым фактам, што ў Беларусі не выконваюцца патрабаваньні Закону “Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС”, прынятага 22 лютага 1991 году. “Дзяржава мабілізавала нас на ліквідацыю наступстваў катастрофы, не пытаючыся згоды. Мы добрасумленна выканалі свой абавязак і заплацілі за гэта сваім здароўем, а некаторыя -- і жыццьём”, -- заяўляюць ліквідатары аварыі. У адказ гэтыя людзі сутыкнуліся з цынічнай і дэманстратыўнай зьнявагай іх законных правоў. Чытайце цалкам тэкст ліста, які быў апублікаваны ў сёньняшняй “Народнай волі”.
Замежная дзяржаўная пазыка Беларусі, паводле папярэдніх дадзеных Міністэрства фінансаў, на 1 лютага 2003 году склала $813,1 млн., і павялічылася ў студзені на 0,001% за месяц пасьля росту на 6,6% у сьнежні, паведамілі ва ўрадзе.