Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Страйк прадпрымальнікаў: каля 30 гарадоў, больш за 100 000 удзельнікаў 17:00, 12/03/2003
У агульнанацыянальным страйку прадпрымальнікаў 12 сакавіка прынялі ўдзел больш за 100 000 чалавек, якія працуюць у дробным бізнэсе. Усеагульны страйк прадпрымальнікаў праходзіць у рамках агульнанацыянальнай акцыі “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Сёньня ў Менску цалкам “сталі” рынкі “Трактар”, “Аквабэл”, “Чэрвенскі” выставачныя цэнтры “Алімп”, “Зеркало”, “Паркінг”, “Купалаўскі”, выстава-продаж у Палацы спорту. Цалкам пусты буйнейшы рэчавы рынак сталіцы --“Дынама”. Не працуе большасьць прадпрымальнікаў на рынку «Ждановічы». Толькі часткова працуюць выставы «Падземны горад» і «Імпульс», Камароўскі рынак. Страйк ахапіў дзясяткі беларускіх гарадоў. Сёньня страйкуюць рынкі Горадні, Магілёву, Гомлі, Віцесбку, Сьветлагорску, Рагачова, Мозыра, Барысава, Баранавічаў, Жлобіна, Пінску, Салігорску, Наваполацку, Жодзіна, Маладэчні, Слоніма, Ліды, Ваўкавыску, Бярозы, Петрыкава, Полацку, Бабруйску. Насуперак распаўсюджанай некаторымі СМІ інфармацыі, у Берасьці сёньня страйкавалі два буйнейшых рынка– рэчавы і «Юілейны». А вечарам у сталіцы пройдзе Народны марш «За лепшае жыцьцё!». Да яго далучацца і прадпрымальнікі, якія страйкавалі сёньня ўдзень. Пачатак акцыі – 18.00 на плошчы Якуба Коласа.