Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Маркевіч вітае ўдзельнікаў Народнага Маршу
15:23, 12/03/2003

Вітаю ўдзельнікаў Народнага маршу "За лепшае жыцьцё!". Ганаруся ўсімі маімі суайчыннікамі, хто ў гэтыя змрочныя часы небясьпечнай агоніі антынароднага і злачыннага рэжыму знайшоў у сабе сілу і волю дзеля таго, каб ўзвысіць голас у падтрымку натуральных патрабаваньняў годнага жыцьця для сябе ды сваіх дзяцей.

Толькі той варты лепшага жыцьця, хто патрабуе яго, дамагаецца яго ўсімі магчымымі спосабамі. Аднак, у клопаце пра свой уласны дабрабыт, мы ня можам, ня маем права забыць сёньня на бязьвінныя ахвяры Лукашэнкі - карэспандэнта забароненай уладамі газэты "ПАГОНЯ" Паўла Мажэйку ды рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча. Яны паводле прысуду лукашэнкаўскага суда сёньня абмежаваныя ў сваёй свабодзе, вымушаныя знаходзіцца ня тут, а сярод крымінальнікаў, у жудасных невыносных умовах. І ўсё гэта толькі за тое, што гэтыя мужныя журналісты несьлі людзям словы праўды, выконвалі свой прафэсійны абавязак па аб`ектыўным інфармаваньні грамадзтва.

Ня можа быць свабоднай і багатай краіна, дзе зьневажаецца свабода слова, дзе перасьледуюць і караюць людзей за іх перакананьні. Таксама і аніводзін з нас ня будзе свабодным і багатым, пакуль ў краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя. А таму заклікаю ўдзельнікаў маршу патрабаваць неадкладнага вызваленьня вязьняў сумленьня - журналістаў Паўла Мажэйкі ды Віктара Івашкевіча! Дзеля нашага дабрабыту! Дзеля дабра і справядлівасьці! Дзеля гуманізму!

За Вашую й нашую свабоду!

Галоўны рэдактар забароненай уладамі газэты "ПАГОНЯ"

Мікола Маркевіч

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: