Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Представители Консультативно-наблюдательной группы ОБСЕ и иностранных посольств в Минске проигнорировали судебные процессы над организаторами Народного марша, который прошел вчера. Наблюдателей в привычных ярко-желтых безрукавках с синими буквами OSCE и сотрудников политических и правозащитных отделов западных посольств, которые обычно посещали все политические процессы, сегодня в суде Советского района никто не видел. В названии группы ОБСЕ, которая работает в Беларуси, есть слово "наблюдательная". За каким же, в таком случае, событиями наблюдают эти люди? Или права и свободы человека ОБСЕ больше не интересуют? Тем более, что за несколько дней до акции новому главе миссии Эбергарду Хайкену представители молодежного движения "ЗУБР" лично передали приглашение посетить акцию 12 марта и просьбу проследить за возможными репрессиями в отношении ее участников. Или это прямое следствие недавнего признания в ПА ОБСЕ "палаты представителей", и с точки зрения европейцев теперь все, что происходит в Беларуси - законно и справедливо?
Адзін з заяўнікаў Народнага маршу, міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 15 сутак арышту. Прысуд вынес судзьдзя Руслан Казадаеў. Сьведкамі абвінавачваньня выступілі супрацоўнікі міліцыі Кабановіч і Далгучыц. Саньнікава абвінавацілі ў парушэньні арт.167 ч.1 – арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Суд над Андрэем Саньнікавым цягнуўся каля дзьвюх гадзінаў. Адразу пасьля яго сканчэньня дыплямат адпраўлены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна.
Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі выступіла ў падтрымку асуджаных сёньня арганізатараў Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” і заклікала міжнародную супольнасьць і грамадзянаў Беларусі выказаць сваю салідарнасьць з несправядліва асуджанымі палітыкамі:
Аднаго з арганізатараў агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў 12 сакавіка і Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” сустаршыню грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць” Леаніда Малахава асудзілі да 15 сутак арышту. Вырак вынесла Аксана Рэлява. Сьведкамі абвінавачваньня выступалі старэйшы лейтынант міліцыі Хійко і маёр міліцыі Леановіч, якія таксама сьведчылі супраць каардынатара Хартыі’97 Зьмітра Бандарэнкі. Прадпрымальніка прызналі віноўным у парушэньні арт.167 ч.2 КоАП -- удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Зараз чакаецца абвяшчэньне выраку міжнароднаму каардынатару Хартыі, былому намесьніку міністра замежных справаў Андрэю Саньнікаву. На волі ў Малахава засталіся трое сыноў.
Судзьдзя Руслан Казадаеў асудзіў дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, каардынатара Хартыі’97 па правох чалавека Людмілу Гразнову да 15 сутак арышту. Яе абвінавацілі ў парушэньні арт.167 ч.1 -- арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Сьведкамі абвінавачваньня выступілі старшына Літвінка і сяржант Філатаў. На волі Людмілу Мікалаеўну чакае непаўнагадовая дачка.
Менш за месяц спатрэбілася фінансавым кантрольным службам у г. Магілёве, каб паставіць мясцовую недзяржаўную тэлестудыю "2 канал" на мяжу банкруцтва, а разам - і спыніць яе дзейнасьць. Прафэсійнае тэхнічнае абсталяваньне студыі, агулам больш за 20 адзінак, рашэньнем абласнога гаспадарчага суду пад старшынствам Л. Каралёвай напачатку сакавіка бягучага года канфіскавана на карысьць дзяржавы.
Арганізатар акцыі “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”, каардынатар грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Зьміцер Бандарэнка асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 15 сутак арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Аксана Рэлява. Сьведкамі абвінавачваньня выступалі старэйшы лейтынант міліцыі Хійко і маёр міліцыі Леановіч. Бандарэнку прызналі віноўнымі ў парушэньні арт.167 ч.2 КоАП – удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Нагадаем, што Зьміцер Бандарэнка быў затрыманы ўчоры вечарам супрацоўнікамі Савецкага РАУС Менску адразу пасьля сканчэньня Народнага маршу. Разам з заяўнікам акцыі – міжнародным каардынатарам Хартыі, былым намесьнікам міністра замежных справаў Андрэем Саньнікавым, ён правёў ноч у разьмеркавальніку. Зараз ідуць суды над заяўнікамі акцыі Людмілай Гразновай і Андрэем Саньнікавым.
Судзьдзі Савецкага суда Менску Рэлява і Казадаеў, вядомыя шматгадовай практыкай “працы” з удзельнікамі апазыцыйных дэманстрацыяў, вядуць у гэтыя хвіліны працэсы над заяўніком Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Андрэем Саньнікавым і арганізатарам акцыі Зьмітром Бандарэнкам, якіх арыштавалі пасьля сканчэньня Народнага маршу і правялі ноч за кратамі. Яшчэ адзін арганізатар акцыі Леанід Малахаў быў арыштаваны ў сябе дома а 7 раніцы – міліцыя выцягнула яго з ложка, дзе ён грыпаваў з тэмпературай 38. Заяўнік акцыі Людміла Гразнова, на шчасьце, правяла ноч дома, бо яе ўчора вечарам адпусьцілі зь міліцыі. Каля суда “чацьвёрку” з самае раніцы чакалі сваякі, сябры, журналісты, прадстаўнікі партыяў і моладзевых рухаў. У холе будынку падсудныя далі прэсавую канфэрэнцыю.
Па даручэнні кааліцыйнай Працоўнай групы сьвяткаваньня 85-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, у якую ўваходзяць кіраўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, ТБМ імя Скарыны, Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў. У Менгарвыканкам пададзеныя заяўка на правядзеньне шэсьця і мітынгу-канцэрта ў гонар юбілею. Мяркуецца збор удзельнікаў а 17.30 на плошчы Якуба Коласа і шэсьце да сквэру Янкі Купалы, дзе мусіць прайсьці мітынг і канцэрт. Лёзунг шэсьця “85 гадоў Незалежнасьці”, “Беларусь – у Эўрапейскі Зьвяз”, “Не – расейскаму рублю” і іншыя.
Народны марш “За лепшае жыцьцё!” адбыўся. У сталіцы прайшла масавая акцыя пратэсту, у якой удзел прымалі каля пяці тысячаў чалавек, і якую падтрымалі ў дзясятках рэгіёнаў Беларусі. Больш за 100.000 прадстаўнікоў дробнага бізнэсу ня выйшлі сёньня на працу ў знак салідарнасьці з гэтай акцыяй. Агульнанацыянальны страйк ахапіў больш за 30 гарадоў Беларусі. Акцыі салідарнасьці з Народным маршам прайшлі ў гарадох Эўропы і блізкага замежа. Аднак, нягледзячы на выключна мірны характар дэманстрацыі і сацыяльныя лёзунгі ў патрабаваньне зьніжэньня квартплаты і падвышэньня заробкаў, улады пайшлі на правакацыі.
Сутыкненьняў зь міліцыяй ўдалося пазьбегнуць выключна дзякуючы дыпляматыі арганізатараў Народнага маршу. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП былі гатовыя ў любы момант падавіць акцыі сілай. Сілавыя структуры нагадвалі ў гэты дзень здаровых ёлупняў, што заіграліся ў сьмяротна небясьпечныя “казаки-разбойники” і не разумеюць, што перад імі – іх браты і сёстры, бацькі, што прыйшлі супраць ганебнага агалечваньня цэлага народа. Акцыя завяршылася мірна. Толькі тры чалавекі трапілі пасьля яе сканчэньня ў міліцэйскі ўчастак. Гэта заяўнікі і арганізатры Народнага маршу -- каардынатар грамадзянскае інцыятывы Хартыя’97 па правох чалавека Людміла Гразнова, міжнародны каардынатар Хартыі’97, намесьнік міністра замежных справаў Беларусі ў адстаўцы Андрэй Саньнікаў, каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка, якія былі дастаўлены ў РАУС, дзе, хутчэй за ўсё, чакалі пераводу ў адмысловы пастарунак на вуліцы Акрэсьціна. Сёньня – суд і вырак. Позву на 9 раніцы 13 сакавіка атрымаў таксама старшыня РГА “Прыватная ўласнасьць” Леанід Малахаў.
Вечарам 12 сакавіка мітынг у падтрымку маршу “За лепшае жыцьцё!” прайшоў у Барысаве. Акцыя, удзел у якой прынялі каля двухсот чалавек, прайшла на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка гарвыканкаму.
Гомельскія ўлады не дазволілі мясцовым прадпрымальнікам наладзіць мітынг “За лепшае жыцьцё!” у цэнтры гораду і дазволілі мітынгаваць на бязьлюднай плошчы ля Палацу таварыства глухіх.
Суды над заяўнікамі Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”, міжнародным каардынатарам грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97”, былым намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Андрэем Саньнікавым, каардынатарам па правох чалавека Людмілай Гразновай і адным з арганізатараў акцыі каардынатарам “Хартыі’97” Зьмітром Бандарэнкам пачнуцца сёньня а 11.00 у Савецкім судзе Менску. Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка былі затрыманыя ўчора супрацоўнікамі Савецкага РАУС пасьля сканчэньня акцыі пратэсту “Народны марш “За лепшае жыцьцё!”, якая прайшла ў сталіцы Беларусі пад сацыяльнымі лёзунгамі ў патрабаваньне павышэньня заробку і зьмяншэньня камунальных тарыфаў. Акрамя Саньнікава і Бандарэнкі ўчора была затрыманая Людміла Гразнова -- яшчэ адна заяўніца Народнага маршу, аднак паколькі жанчына сама выхоўвае непаўнагадовую дачку, то позна ўвечары яе адпусьцілі. Сёньня стала вядомым, што арыштаваны Леанід Малахаў, адзін з арганізатараў нацыянальнага страйку прадпрымальнікаў і Народнага маршу 12 сакавіка. 12 сакавіка вечарам супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перадаць Малахаву позву ў суд праз яго жонку. Жонка адмовілася прыняць позву. Сёньня а 7 раніцы супрацоўнікі Савецкага РАУС зноў прыбылі да Малахава дадому ўжо з мэтай даставіць яго ў РАУС. На дадзены момант Малахаў знаходзіцца ў Савецкім РАУС Менску, дзяжурны адказвае, што праз некалькі хвілінаў адбудзецца суд.
З 17 сакавіка зьмяняюцца пэрыяды тарыфікацыі, а таксама зьніжаюцца тарыфы на камутыраваны беспарольны і парольны доступ у Інтэрнэт у працоўныя дні для насельніцтва, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе РА “Белтэлекам”.
Аляксандар Лукашэнка выдаў Указ “Аб афшорным зборы”. Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта, згодна гэтаму дакумэнту платнікамі афшорнага збору зьяўляюцца юрыдычныя асобы і індвідуальныя прадпрымальнікі – рэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Стаўка збору вызначаная ў памеры 15%.
У адпаведнасьці з артыкулам 98 Банкаўскага кодэксу Рэспублікі Беларусь Кіраваньне інфармацыі Нацбанку паведамляе, што Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2003 году пастанавіла адазваць з 20 сакавіка 2003 году ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўкладаньні сродкаў фізычных асобаў ААТ “Беларускі народны банк”, ААТ “Беларускі Індустрыяльны банк”, ЗАТ “Абсалютбанк”, ЗАТ “РРБ-Банк”.
13 сакавіка прэзыдэнт расейскай нафтавай кампаніі “Славнефть” Юры Суханаў правядзе перамовы з урадам Беларусі ў Менску. А за два тыдні да гэтага выканаўчы дырэктар “Сибнефти” Аляксандар Корсік прылятаў у Менск для сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам Сяргеем Сідорскім. Гэтыя абставіны сьведчаць пра тое, што Мозырскі нафтаперапрацоўчы завод застанецца ва ўласнасьці Рамана Абрамовіча, а ня пойдзе з малатка.
Масква – дарагі для мяне горад. Тут я служыў у войску, навучаўся, тут жывуць родная цёця і брат, тут шмат сяброў, знаёмых. Я дзясяткі разоў бываў у белакаменнай на самых прэстыжных мерапрыемствах, каб пасьля распавядаць пра іх у беларускіх газэтах. Як сталы аўтар “Вечернего Минска” і іншых выданьняў, я ў чарговы раз адправіўся ў Маскву, каб кантактаваць з зоркамі кіно, тэатра, шоў-бізнэсу.
-- такую думку “Интерфаксу” выказаў начальнік кіраваньня прафіляктыкі МУС Зьміцер Фіраго. Яшчэ дзесяць гадоў таму, паводле яго, жанчыны складалі толькі 8 адсоткаў ад агульнай колькасьці асобаў, што стаяць на ўліку ў нарколягаў, а сёньня яны складаюць ужо 30 адсоткаў. Да 1992 году ў Беларусі дзейнічала сем лячэбна-працоўных прафілякторыяў для мужчынаў і адзін – для жанчынаў. У мэтах эканоміі пяць установаў былі зачыненыя, і сёньня засталося толькі два ЛПП для мужчынаў.
Канцэрн “Белнафтахім” у сакавіку зьмяніў парадак выдачы квотаў на пастаўку вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. Канцэрн выставіў бар’ер для ўсіх камэрцыйных кампаніяў і надзяліў квотамі дзяржпрадпрыемствы.