Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ўкладаньняў
11:55, 13/03/2003, АФН

У адпаведнасьці з артыкулам 98 Банкаўскага кодэксу Рэспублікі Беларусь Кіраваньне інфармацыі Нацбанку паведамляе, што Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2003 году пастанавіла адазваць з 20 сакавіка 2003 году ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўкладаньні сродкаў фізычных асобаў ААТ “Беларускі народны банк”, ААТ “Беларускі Індустрыяльны банк”, ЗАТ “Абсалютбанк”, ЗАТ “РРБ-Банк”.

Гэтае рашэньне прынятае ў адпаведнасьці з пунктамі 14 і 22 Правілаў прымяненьня Нацыянальным банкам мераў узьдзеяньня да банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых установаў ад 25.01.2001 № 3. Прычынаю таму стала невыкананьне пералічанымі банкамі эканамічнага нарматыву ўласных сродкаў (капіталу), вызначанага пунктам 17 Правілаў регуляваньня дзейнасьці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў ад 28.06.2001 № 173, і прадпісаньняў Нацыянальнага банку. Аналіз праведзены Нацбанкам паказаў, што вышэйназваныя банкі ня могуць давесьці ўласны капітал да памераў, вызначаных для дзейных банкаў, якія маюць ліцэнзію на прыцягненьне ва ўкладаньні сродкаў фізычных асобаў, ня менш за 10 мільёнаў эўра.

На дадзены момант памер укладаньняў фізычных асобаў у пералічаных банках нязначны. Пасьля адкліканьня ліцэнзіі банкі павінны вярнуць сродкі ўкладальнікаў, якія разьмяшчаліся ў іх, бо будзе лічыцца, што тэрміны выкананьня дэпазытных дамоваў наступілі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: