Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 сакавіка ў Менску будзе адзначанае шэсьцем 11:57, 13/03/2003
Па даручэнні кааліцыйнай Працоўнай групы сьвяткаваньня 85-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, у якую ўваходзяць кіраўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, ТБМ імя Скарыны, Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў. У Менгарвыканкам пададзеныя заяўка на правядзеньне шэсьця і мітынгу-канцэрта ў гонар юбілею. Мяркуецца збор удзельнікаў а 17.30 на плошчы Якуба Коласа і шэсьце да сквэру Янкі Купалы, дзе мусіць прайсьці мітынг і канцэрт. Лёзунг шэсьця “85 гадоў Незалежнасьці”, “Беларусь – у Эўрапейскі Зьвяз”, “Не – расейскаму рублю” і іншыя.
Акрамя шэсьця, Працоўная група плянуе правесьці ўрачысты сход і канцэрт, пройдзе таксама адкрыцьцё традыцыйнай выставы творчага аб’яднаньня “Пагоня”.