Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка выдаў Указ “Аб афшорным зборы”
12:58, 13/03/2003

Аляксандар Лукашэнка выдаў Указ “Аб афшорным зборы”. Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта, згодна гэтаму дакумэнту платнікамі афшорнага збору зьяўляюцца юрыдычныя асобы і індвідуальныя прадпрымальнікі – рэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Стаўка збору вызначаная ў памеры 15%.

Па такой самай стаўцы будзе спаганяцца афшорны збор пры неграшовай форме выкананьня забавязкаў перад нерэзыдэнтамі РБ зарэгістраванымі ў афшорных зонах, а таксама пры праходзе ў адпаведнасьці з заканадаўствам маёмасных правоў і (ці) забавязкаў у сувязі з пераменай асобаў у забавязках, бакамі якіх выступаюць рэзыдэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне.

Афшорны збор не спаганяецца пры вяртаньні юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі крэдытаў, займаў і працэнтаў за карыстаньне імі, раней атрыманымі ад нерэзыдэнтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама за тавары, увезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, працы (паслугі) выкананыя да таго, як указ набраў моц, і зь якіх гэты збор не спаганяўся.

Акрамя таго, указам вызначаная адказнасьць банкаў і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў за парушэньне парадку пераводу грашовых сродкаў, зь якіх спаганяецца афшорны збор, а таксама плацельшчыкаў збору за непадачу ці несвоечасовую падачу ў банкі і небанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі плацежных інструкцыяў на пералічэньне афшорнага збору.

Дадзены ўказ упарадкуе сплату афшорнага збору з усіх суб’ектаў незалежна ад таго, у якой форме праводзяцца разьлікі. Тым самым у аднолькавыя ўмовы ставяцца суб’екты гаспадараньня, якія праводзяць разьлікі як рэальнымі грашовымі сродкамі, так і ў іншай форме. Таксама гэтая мера дазволіць ажыцьцяўляць рэальны кантроль за пералічэньнем сродкаў у афшорныя зоны і супрацьдзейнічаць незаконнаму вывазу капіталу. Акрамя таго, чакаецца рост паступленьня сродкаў у рэспубліканскі бюджэт, якія будуць накіраваныя на фінансаваньне сацыяльнай сфэры.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: