Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пад Чарнобылем да гэтага часу стала жывуць 410 чалавек
11:16, 14/03/2003, newsru.com

У 13 населеных пунктаў зоны адчужджэньня і зоны абавязковага адсяленьня пад Чарнобылем пражывае 410 самасёлаў. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер у Кіеве кіраўнік дзяржаўнага дэпартамэнту адміністрацыі зоны адчужджэння і зоны абавязковага адсяленьня Ўладзімер Халош.

Паводле яго, у асноўным гэта людзі сталага веку. “Частка гэтых людзей вярнулася на месца жыхарства адразу пасьля эвакуацыі, частка вярнулася праз сацыяльна-эканамічныя праблемы пазьней”, -- падкрэсьліў Холаш.

Ён таксама адзначыў шэраг праблемаў, якія зьяўляюцца з-за самасёлаў, у прыватнасьці, праз іх сваякоў. “Бываюць выпадкі, калі візытэры едуць да бабуль, а пасьля мы фіксуем іх у браканьерстве”, -- паведаміў Уладзімер Холаш.

Паводле яго, у гэтых населеных пунктах амаль цалкам адсутнічае інфраструктура. Для жыхароў зоны адчужджэньня раз на тыдзень прывозяць хлеб, у кожным сяле існуе радыёстанцыя, па якой перадаюцца сыгналі аб магчымай дапамозе, адзначыў Холаш.

Да Чарнобыльскай аварыі ў красавіку 1986 году ў зараз вызначанай зоне адчужджэньня знаходзіліся 94 населеных пункта, паведамляе “Интерфакс”. Пэрымэтар зоны – 439 км, зь якіх на мяжу зь Беларусьсю прыпадае 154,5 км.

На тэрыторыі зоны засяроджаныя 2,8 млн. кубамэтраў радыёактыўных адходаў, актыўнасьцю больш за 200 тыс. кюры. Там працуюць 135 прадпрыемстваў і арганізацыяў, 9 зь якіх падпарадкаваныя МЧС РФ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: