Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рабочыя бабруйскага броварнага ААТ “Дедново” патрабуюць ад кіраўніцтва прадпрыемства выплаты належнага ім заробку, пазыкі па якім пачалі накаплівацца яшчэ зь верасьня леташнега году. Калі грошы да 20 сакавіка ня будуць сплочаныя, то рабочыя гатовыя абвесьціць страйк. Пра гэта яны заявілі ў лісьце на імя дырэктара піўзаводу. Пад пэтыцыяй паставілі свае подпісы больш за 150 чалавек – прыкладна палова працоўных прадпрыемства.
Дырэктар заводу Мар’ян Шафарэвіч, якога ўласны карэспандэнт “СБ” папрасіла пракамэнтаваць сытуацыю, паспрабаваў сыйсьці ад канкрэтнага адказу, не назваў дакладнай сумы запазычанасьці па заробку і заявіў “што кожны дзень грошы патрошку выплочваюцца”. Разам з тым кіраўнік прызнаў становішча прадпрыемства цяжкім. Прычына ў тым, што завод, які знаходзіцца на рэканструкцыі, прыпыніў выпуск піва – значыць, няма магчымасьці атрымоўваць грошы ад гандлю. Абнаўленьне вытворчасьці патрабуе матэрыяльных укладаньняў. Разам з тым М.Шафарэвіч паведаміў навіну: на наступным тыдні пачне працу варачны цэх, які быў спынены ў кастрычніку леташнега году. Чакаецца, што выпуск піва “Дедново” пасьля гэта адновіцца, ажывіцца гандаль і ў бровараў зьявяцца грошы на выплату заробкаў рабочым.