Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўразьвяз расчараваны выбарамі ў Беларусі 16:04, 14/03/2003
Грэцкае старшынства ў АБСЭ распаўсюдзіла заяву, прынятую 13 сакавіка на паседжаньні Сталай Рады. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, у ім паведамляецца, што ў структурах Эўразьвязу з інтарэсам азнаёміліся з справаздачаю місіі АБСЭ ў Менску аб выбарах 2 сакавіка. ЭЗ вітае факт стварэньня гэтай справаздачы, бо ЦВК Беларусі не запрасіў міжнародных назіральнікаў на выбары.
У дакумэнце станоўча ацэньваецца высокая яўка выбарнікаў, аднак ёсьць шэраг момантаў, якія выклікаюць насьцярожанасьць. Высокі ўзровень датэрміновага галасаваньня дазваляе маніпуляваць лічбамі выбарнікаў, пра гэта сьведчылі яшчэ справаздачы БДІПЧ з папярэдніх выбараў. Адсутнасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчых камісіях, галасаваньні на працоўных месцах у прысутнасьці кіраўніцтва, няроўны доступ да СМІ і дзяржфінансаваньня, адмова ў рэгістрацыі кандыдатаў па трывіяльных падставах і зьняцьце кандыдатураў пасьля пачатку датэрміновага галасаваньня.
У справаздачы падкрэсьліваецца, што ў выбарчым заканадаўстве Беларусі не адбылося зьменаў з часу прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Не ўлічаныя рэкамэндацыі БДІПЧ пасьля парлямэнцкіх выбараў 2000 году. Эўразьвяз расчараваны адсутнасьцю зьменаў і заклікае беларускія ўлады пераглядзець выбарчае заканадаўства да 2004 году.