Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская інтэлігенцыя дамагаецца вызваленьня вязняў сумленьня
17:22, 14/03/2003, Радыё Свабода

Аргкамітэт Усебеларускага сходу інтэлігенцыі выступіў са зваротам да старшыні Менскага гарсуду і кіраўніцтва пракуратуры з заклікам вызваліць зьняволеных арганізатараў Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” Андрэя Саньнікава, Людмілу Гразнову, Зьмітра Бандарэнку і Леаніда Малахава. Усе чацьвёра арыштаваных ёсьць дэлегатамі сходу інтэлігенцыі, і аргакамітэт лічыць, што яны павінны ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве.

З ініцыятывай вызваленьня Андрэя Саньнікава, Людмілы Гразновай, Зьмітра Бандарэнкі й Леаніда Малахава, пакараных 15-сутачным арыштам арганізатараў маршу “За лепшае жыцьцё!”, выступілі сустаршыні аргкамітэту сходу інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, Аляксей Марачкін і Аляксей Кароль. Вось што сказаў спадар Колас:

-- Мы ад імя аргкамітэту накіравалі лісты пракурору Менску спадару Куліку і старшыні гарсуду спадару Ардзяку. Мы паведамляем, што Саньнікаў, Гразнова, Бандарэнка і Малахаў ёсьць дэлегатамі Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі. Яны асуджаныя як арганізатары маршу “За лепшае жыцьцё!”. А паколькі марш прайшоў мірна, без парушэньня грамадзкага парадку, то яны асуджаныя несправядліва. Мы просім іх вызваліць, каб яны мелі магчымасьць удзельнічаць у нашым сходзе.

Сустаршыні аргкамітэту спадзяюцца, што старшыня суду і пракурор прыслухаюцца да іхнай просьбы. Тым больш, што падобны прэцэдэнт ужо быў. Некалькі гадоў таму са спэцпрыёмніка быў вызвалены Лявон Баршчэўскі. Тады ўлады далі яму магчымасьць паўдзельнічаць у зьезьдзе БНФ.

Нагадаем, што Ўсебеларускі сход інтэлігенцыі пачнецца 16 сакавіка ў Менску, у палацы культуры “Сукно”. Дэлегаты (а гэта прыкладна 800 чалавек з усіх рэгіёнаў) зьбіраюцца абмеркаваць палітычную, эканамічную і культурную сытуацыю ў Беларусі. У падрыхтаваным праекце рэзалюцыі сходу сытуацыя ў Беларусі вызначаная як сыстэмны крызыс.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: