Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка хоча караць за набыцьцё замежнага 11:16, 14/03/2003, www.polit.ru
Аляксандар Лукашэнка даў ураду распараджэньне падрыхтаваць дакумэнт, які ўводзіць адказнасьць за набыцьцё імпартнай прадукцыі ў тым выпадку, калі ў краіне вырабляюцца яе аналягі. Як патлумачыла прэсавы сакратар беларускага кіраўніка Наталя Пяткевіч, будзе ўводзіцца адказнасьць “за набыцьцё імпартнай прадукцыі, якасныя і больш танныя аналягі якой вырабляюцца ў рэспубліцы”. Акрамя таго, ва ўрадзе зноў распрацоўваюць нарматывы наяўнасьці ў крамах айчыннай прадукцыі, піша “Время Новостей”.
Такія абмежаваньні ў Беларусі ўжо ўводзіліся: на першым этапе кіраваньня Лукашэнкі колькасьць беларускіх тавараў у крамах мусіла складаць 70%, аднак, пасьля гэтыя абмежаваньні былі адмененыя. У першую чаргу прасоўваньне айчыннага вытворцы павінна закрануць Расею і Ўкраіну.
Такую заяву Лукашэнка зрабіў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, бо пераняў гэтую манеру ў іншага кіраўніка, які таксама любіць сказаць на сустрэчы з студэнтамі што-небудзь такое. Толькі Ўладзімер Уладзімеравіч звычайна робіць свае сэнсацыйныя заявы ў замежных унівэрсітэтах, Лукашэнку туды шлях ужо замоўлены.