Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Маркевіч стаў ляўрэатам прэміі “Маладая прэса Ўсходняе Эўропы”
13:51, 14/03/2003

Рэдактар закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч і газэта “Белорусский рынок” сталі ляўрэатамі прэміі Герда Буцэрыюса “Маладая прэса Ўсходняе Эўропы” 2003 году нямецкага фонду “Цайт-Штыфтунг”. Прэмія ў гонар заснавальніка фонду і былога рэдактара нямецкай газэты “Цайт” Герда Буцэрыюса прысуджаецца фондам з 1999 году. Ён уганароўвае імі ўсходнеэўрапейскія друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і асобных журналістаў, якіх адрозьніваюць прафэсіяналізм і грамадзянская мужнасьць.

Камэнтуючы БелаПАН гэтую падзею, галоўны рэдактар газэты “Белорусский рынок” Вячаслаў Хадасоўскі адзначыў, што “БР” – першая недзяржаўная беларуская газэта, яна была зарэгістраваная ў 1990 годзе. “Увесь гэты час мы мянялі творчую канцэпцыю свайго выданьня, якая абапіраецца перш за ўсё на аналітыку ў галіне актуальных прблемаў грамадзтва. Нягледзячы ні на якую кан’юнктуру, мы імкнуліся трымацца гэтае лініі. Прынцып нашай газэты – не ісьці за чытачом, а весьці яго за сабой, прапаноўваць ідэі, якія, магчыма, сёньня яшчэ не ўспрымаюцца большасьцю насельніцтва, але над якімі грамадзтва павінна задумвацца. Мы лічым, што гэтая прэмія -- пацьверджаньне слушнасьці нашага курса. Такая высокая ацэнка з боку фонду ў наш нялёккі час будзе маральным стымулам для калектыва і дапаможа вырашаць новыя задачы”, -- сказаў В.Хадасоўскі.

Гэтая ўзнагарода, лічыць М.Маркевіч, -- “знак салідарнасьці нямецкіх калег зь беларускімі журналістамі, гэта падтрымка рэпрэсіўнага беларускімі ўладамі права на свабоду слова”. “Мне падаецца, што гэта вельмі важны сігнал ня толькі мне і журналістам незалежных СМІ, але і маім судзьдзям, пракурорам, турэмшчыкам, -- сказаў М.Маркевіч. – Гэта недвухсэнсоўны знак асуджэньня іх дзеяньняў адносна нас, журналістаў. У чарговы раз нашым уладам даюць зразумець, што іх намаганьні накіраваныя не на добрыя справы, што суды над журналістамі не ўхваляе ўвесь цывілізаваны сьвет”. М.Маркевіч паведаміў, што ў бліжэйшы час плянуе пачаць выданьне новае газэты, на якую і пойдзе прэмія. Ён упэўнены, што газэта будзе зарэгістраваная і будзе пасьпяхова існаваць “хаця б таму, што ніша “Пагоні” не занятая ў беларускай інфармацыйнай прасторы”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: