Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украінская салідарнасьць у барацьбе зь беларускай дыктатурай
15:48, 14/03/2003

Прадстаўнікі ўкраінскай дэмакратычнай грамадзкасьці наладзілі акцыю салідарнасьці зь беларускім народам. Украінскі інтэрнэт-рэсурс “Майдан-інформ” атрымаў ліст, аўтары якога заклікаюць украінскую дыяспару Злучаных Штатаў Амэрыкі пасадзейнічаць прыняцьцю Кангрэсам ЗША Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Нагадаем, што кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт ад штата Нью-Джэрсі прапанаваў на разгляд Канрэсу ЗША Біль за нумарам 854 “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003”, мэтай якога зьяўляецца разьвіцьцё дэмакратыі, правоў чалавека і вяршынства закону ў Беларусі. Біль таксама прадугледжвае прыняцьце санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. “Паважаныя ўкраінскія сябры, -- гаворыцца ў лісьце, -- для канчатковага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі патрабуецца вялікая колькасьць дадатковых галасоў. Мы зьвяртаемся да Вас з просьбай адправіць ліст Вашаму кангрэсмэну, у якім бы Вы заклікалі яго стаць суаўтарам дакумэнту”.

Ніжэй мы падаем прыклад тэксту ліста, які прапануецца адпраўляць амрыканскім кангрэсмэнам:

«Паважаны сп …,

Два тыдні таму кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт зь Нью-Джэрсі прапанаваў на разгляд Кангрэсу ЗША Біль за нумарам 854 “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003”, мэтай якога зьяўляецца разьвіцьцё дэмакратыі, правоў чалавека і вяршынства закону ў Беларусі. Ён таксама прадугледжвае прыняцьце санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якога заходняя прэса нярэдка называе “апошнім дыктатарам Эўропы”. Яго рэжым уціскае незалежную прэсу, татальна кантралюе радыё і тэлевізію, уціскае журналістаў, а таксама розныя няўрадавыя арганізацыі і дэмакратычную апазыцыю.

Існуюць сьведчаньні таго, што рэжым нясе адказнасьць за зьнікненьне палітычных апанентаў і фальсыфікацыю вынікаў выбараў. Нядаўна ён прыняў самы рэпрэсіўны і дыскрымінацыйны закон аб рэлігіях у Эўропе.

Што яшчэ жахліва, рэжым зьяўляецца таксама адным з асноўных пастаўшчыкоў узбраеньня дзяржавам-“ізгоям” і нядаўна правёў падрыхтоўку ірацкіх афіцэраў СПА.

Спадзяюся, вы падтрымаеце “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003” і станеце яго суаўтарам. Беларусь заслугоўвае лепшай, дэмакратычнай будучыні.
З павагаю,
Ваш выбарнік»

Адправіць дадзены ліст можна з спасылкі:


http://maidan.org.ua/n/news/1047499409

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: