Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява руху ЗУБР
11:08, 14/03/2003

12 сакавіка 2003 году Аляксандар Лукашэнка прадэманстраваў свой страх перад мірным пратэстам беларускага народа, бясьсільле перад асабістай мужнасьцю людзей. Даведзеныя да галечы і абрабаваныя рэжымам, яны выйшлі на Народны марш “За лепшае жыцьцё!” пад сацыяльнымі лёзунгамі і патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і яго ўраду. Больш за 100.000 індывідуальных прадпрымальнікаў у дзясятках гарадоў падтрымалі акцыю ў Менску агульнанацыянальным страйкам.

На ўціск мірнай дэманстрацыі рэжым кінуў атрады міліцыі і ўнутраных войскаў. За патрабаваньні зьмяншэньня камунальных тарыфаў, падвышэньня заробкаў, пэнсіяў і стыпэндыяў, паляпшэньня ўмоваў для прадпрымальніцкай дзейнасьці арыштаваныя і зьняволеныя арганізатары Маршу – вядомыя і паважаныя ў краіне людзі – Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьміцер Бандарэнка і Леанід Малахаў.

Рух ЗУБР нагадвае супрацоўнікам міліцыі, КДБ і пракуратуры, судзьдзям аб адказнасьці за парушэньне Канстытуцыі і законаў, уціску правоў і свабодаў грамадзянаў, вынясеньне неправамерных прысудаў, злачынствы супраць чалавецтва.

На нашых вачох рухнулі ўсе дыктатуры, якія існавалі ў Эўропе, грамадзяне гэтых краінаў асудзілі тых, хто зьневажаў закон у гады дыктатуры. Многія паліцэйскія і судзьдзі былой Югаславіі панесьлі пакараньне за злачынствы супраць уласнага народа, зьдзейсьненыя ў гады кіраваньня Слабадана Мілошавіча. Задумайцеся над гэтым! З кім вы? З народам ці апошнім дыктатарам Эўропы?

Рух ЗУБР патрабуе неадкладна вызваліць арганізатараў мірнай акцыі пратэсту і выканаць патрабаваньні, выкладзеныя ў рэзалюцыі, прынятай удзельнікамі Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”, прыцягнуць да адказнасьці службовых асобаў, якія парушылі Канстытуцыю Беларусі, адказных за парушэньне права грамадзянаў на свабоду сходаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў, а таксама судзьдзяў, якія вынесьлі злачынныя прысуды арганізатарам Маршу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: