Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява «Зьвязу беларусаў замежжа»
11:09, 14/03/2003

12 сакавіка "Зьвяз беларусаў замежжа" правёў акцыю ў падтрымку беларускага Маршу, які праходзіў пад лёзунгам "За лепшае жыцьцё!". Сябры зьвязу абышлі праскія офісы міжнародных арганізацыяў, каб распаўсюдзіць адпаведную заяву. “Зьвяз беларусаў замежжа” салідарны з дэмакратычнымі сіламі на Радзіме і выказвае поўную падтрымку людзям, якія працягваюць змагацца за лепшую будучыню для Беларусі. Прапануем вашай увазе тэкст заявы, які распасюджваўся ў міжнародных офісах Прагі:

“12 сакавіка 2003 году апазыцыйныя сілы Беларусі праводзяць акцыю пад лёзунгам “За лепшае жыцьцё!”. Лёзунг накіраваны супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які пасьля 1994 году зацягнуў Беларусь у балота безпрацоўя, галечы, нацыянальнага прыгнёту і зьнявагі. Сярэдні заробак на Беларусі - $70. Гэтага не хапае нават для таго, каб мець на стале мяса кожны дзень. Нават гэты мізер не выплочваецца месяцамі, і людзі літаральна галадаюць і замярзаюць у сваіх кватэрах. Велізарныя сродкі выкідваюцца на грандыёзныя сьвяткаваньні, арганізаваныя дзяржавай для ўслаўленьня “Усходне-славянскага саюзу”, і на ўнутраныя войскі, у той час як звычайныя людзі ледзьве-ледзьве забясьпечваюць свае асноўныя патрэбы: ежу ды вопратку. Прэзыдэнт і яго атачэньне паводзяць сябе як захопнікі на акупаванай тэрыторыі – карупцыя, з бласлаўленьня вышэйшых уладаў, паралізавала дзяржаўны апарат на ўсіх узроўнях. Людзей трымаюць пад кантролем пры дапамозе грубай сілы і шантажу: іншадумцы, як звычайныя людзі, так і вядомыя палітыкі і журналісты падвяргаюцца запалохваньню, зьбіцьцю, зьняволеньню і забойствам. Рэлігійная свабода, чым заўсёды была вядомая Беларусь, зьнішчана: прэзыдэнцкім указам праваслаўная царква заняла становішча манапольнай дзяржаўнай рэлігіі. Сотні тысячаў каталікоў, пратэстантаў ды мусульманаў былі фактычна абвешчаныя сектай, без права свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Беларуская мова метадычна выцясьняецца з афіцыйнага справаводзтва. Штогод зачыняюцца дзясяткі беларускіх школаў, беларускія пісьменьнікі, сьпевакі і настаўнікі падвяргаюцца ўціску і вымушаныя эміграваць.

Мы, беларусы, якія жывуць за мяжой, дэкляруем сваю салідарнасьць з нашым народам, які працягвае змагацца супраць гэтых нечалавечых умоваў на Радзіме. Колькі ўжо можна гэта трываць?!

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: