|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ЗА ВАШУЮ Й НАШУЮ СВАБОДУ! 16:11, 17/03/2003
СВАБОДУ АРГАНІЗАТАРАМ НАРОДНАГА МАРШУ! Чатыры арганізатары Народнага маршу “За лепшае жыцьццё!”, які прайшоў у Менску 12 сакавіка, асужаныя судом Савецкага раёну Менску да 15 сутак арышту кожны. Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьміцер Бандарэнка і Леанід Малахаў селі ў турму за тое, што патрабавалі ад улады зьмяншэньня камунальных тарыфаў, падвышэньня заробкаў, пэнсіяў і стыпэндыяў, паляпшэньня ўмоваў для прадпрымальніцкай дзейнасьці. Акцыя прайшла масава і мірна, у час яе правядзеньня ўдалося пазьбегнуць правакацыяў з боку міліцэйскага кіраўніцтва. Жорсткія прысуды сталі сьведчаньнем таго, што дзейныя ўлады ніколі не дадуць грамадзянам Беларусі ня толькі свабоды й дэмакратыі, але й нармальнага, годнага жыцьця. Відавочны страх уладаў перад масавым, арганізаваным, негвалтоўным пратэстам. Беспрэцэдэнтны факт – у сваім страху яны пайшлі нават натое, каб пакараць 15-суткавым арыштам Людмілу Гразнову, у якой на свабодзе засталася непаўнагадовая дачка. Гразнова, Бандарэнка, Саньнікаў і Малахаў сталі Вязьнямі сумленьня. Гэтым статусам іх надзяліла праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя”. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня арганізатараў мірнай акцыі пратэсту! За вашую й нашую свабоду! АКАЛОВІЧ Леонід, сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы АРЛОЎ Уладзімер, гісторык АЎЧЫНЬНІКАЎ Мікалай, мастак БАГДАНКЕВІЧ Станіслаў, экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі, Ганаровы старшыня АГП БАНДАРЭНКА Зінаіда, народная артыстка Беларусі БАРБАРЫЧ Генадзь, журналіст БАРТОСІК Зьміцер, паэт БАРШЧЭЎСКІ Лявон, намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, перакладчык БУРАЎКІН Генадзь, паэт БЫКАЎ Генадзь, старшыня свабоднага прафсаюзу Беларускага БЯЛЯЦКІ Алесь, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» ВОЛЬСКІ Лявон, музыка ВЯЧОРКА Вінцук, старшыня Партыі БНФ «Адраджэньне» ГАЕЎСКІ Алег, паэт ГАНЧАР Зінаіда, жонка выкрадзенага віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13 скліканьня В.Ганчара ГАНЧАРЫК Уладзімер, былы кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай ГІЛЕВІЧ Ніл, Народный паэт Беларусі ГОЛУБЕЎ Валянцін, гісторык ГРЫБ Мечаслаў, экс-сьпікер Вярхоўнага Савету 12 скліканьня ГРЫЦАНАЎ Аляксей, філёзаф ГУЛЯЕЎ Анатоль, намесьнік старшыні БАЖ ГУТМАН Якаў, старшыня Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэеў ДАБРАЛЮБАЎ Ігар, кінарэжысэр ЖДАНКО Валянцін, журналіст ЗАВАДЗКАЯ Сьвятлана, жонка выкрадзенага журналіста З.Завадзкага ЗАКОНЬНІКАЎ Сяргей, паэт КАЛІНОЎСКІ Валеры, журналіст КАЛЯДА Наталля, сябра аргкамітэта Хартыі`97 КАРНЕЕНКА Віктар, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы» КАРОЛЬ Аляксей, намесьнік старшыні Партыі аб`яднаных сацыял-дэмакратаў КЛІНАЎ Артур, мастак КОБЕЦ Уладзімер, каардынатар руху ЗУБР КОЛАС Уладзімер, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю КРАСОЎСКАЯ Ірына, кандыдат пэдагагічных навук, жонка выкрадзенага бізносоўцы і грамадзкага дзеяча А.Красоўскага КРАЎЧАНКА Пётар, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар КУРЭЙЧЫК Андрэй, драматург ЛАБАНОВІЧ Яўген, сябра Палітрады АГП ЛЕВАНЕЎСКІ Валеры, старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь ЛЕПІН Георгі, прафэсар, доктар навук ЛІЦЬВІНА Жана, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў ЛОГІНАВА Тацяна, апэратар, ляўрэат Дзяржпрэміі СССР ЛУГІН Яўген, сустаршыня аргкамітэту “Зямля і воля” ЛУНЁВА Любоў, журналіст ЛЯБЕДЗЬКА Анатоль, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ЛЯВОНАЎ Васіль, экс-міністар сельскай гаспадаркі Беларусі МАРАЧКІН Аляксей, мастак МАРЫНІЧ Міхаіл, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар МЕЛЬНІКАЎ Эдуард, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў МЕЛЬНІЧУК Тацяна, журналіст МІЛАВА Эла, рэжысэр МІНДЛІН Леанід, тэлежурналіст ПАДБЯРЕЗСКІ Зьміцер, журналіст ПАСТУХОЎ Міхаіл, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ ПУШКІН Алесь, мастак САДОЎСКІ Пётар, Надзвычайны і Паўмоцны амбасадар САСНОЎ Аляксандар, былы міністар працы Беларусі СТАНІШЭЎСКІ Алег, шахматыст ТРУСАЎ Алег, старшыня Таварыства беларускай мовы УЛІЦЁНАК Аляксандар, журналіст ХАДЫКА Юры, прафэсар, намесьнік старшыні Партыі БНФ «Адраджэньне» ХАЛЕЗІН Мікалай, сябра аргкамітэту грамадзянскае ініцыятывы «Хартия’97» ХАЛІП Ірына, журналіст ХАЛІП Уладзімер, сцэнарыст, драматург ЧЫГІР Міхаіл, былы прэм`ер-міністар Беларусі ШЛЫНДЗІКАЎ Васіль, намесьнік старшыні АГП ШУМЧАНКА Анатоль, старшыня РАТ «Пэрспэктыва» ШЧУКІН Валеры, журналіст ЯЗЕРСКАЯ Элеанора, тэлевядучая ЯРАШУК Аляксандар, старшыня Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|