Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка раніцай 17 сакавіка схоплены каля свайго пад’езду і дастаўлены ў Савецкі РАУС. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што хутчэй за ўсё яго адвязуць у суд таго самага раёну. Хадыка арыштаваны за ўдзел у акцыі і выступ на мітынгу 12 сакавіка.
Старшыня партыі Вінцук Вячорка так пракамэнтаваў захоп Юры Хадыкі:
-- Улада баіцца практычна любой праявы грамадзянскае актыўнасьці і спрабуе паралізаваць яе рэпрэсіямі супроць беларускіх палітычных лідэраў. Адна з мэтаў арышту Хадыкі – зьменшыць маштабы пратэсту супраць здачы незалежнасьці Беларусі, які будзе праходзіць па ўсёй Беларусі 25 сакавіка. Мы патрабуем вызваленьня прафэсара Юры Хадыкі і пацьвярджаем – становішча з грамадзянскімі свабодамі й правамі чалавека становіцца ў Беларусі горш і горш.