Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская інтэлігенцыя сказала «не» дзейнаму рэжыму
11:23, 17/03/2003

Усебеларускі сход беларускай інтэлігенцыі прайшоў 16 сакавіка ў Менску ў Палацы культуры “Сукно”. Дэлегаты (а гэта прыкладна 800 чалавек з усіх рэгіёнаў) сабраліся абмеркаваць палітычную, эканамічную і культурную сытуацыю ў Беларусі. У форуме прынялі ўдзел такія вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі як Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Алесь Марачкін, Зінаіда Бандарэнка, Уладзімер Арлоў, Уладзімер Колас, Лявон Вольскі і многія іншыя.

У рэзалюцыі сходу сытуацыя ў Беларусі вызначаная як сыстэмны крызыс. “Наша родная Беларусь перажывае глубокі сыстэмны крызыс. Стратэгічны курс уладаў на камандную сыстэму кіраваньня і ўціск дэмакратычных свабодаў прывёў краіну да міжнароднай ізаляцыі і паставіў яе эканоміку на мяжу краху”, -- канстатавалі ўдзельнікі зьезду. У гэтай сытуацыі, на іх думку, “шмат залежыць ад інтэлігенцыі, ад яе мужнасьці і прынцыповасьці”. Аднак удзельнікі сходу прызналі, што сёньня многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі занялі прыстасавальніцкую пазыцыю, трываюць хлусьню афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі, злачынныя маніпуляцыі на выбарах, маўчаць, калі перасьледуюць калег і суайчыньнікаў.

Удзельнікі Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі катэгарычна выступілі супраць любых спробаў ліквідацыі незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Яны прапанавалі Аляксандру Лукашэнку зьвярнуцца па досьвед дэмакратычных пераўтварэньняў у цывілізаваных краінах, і пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі ўсіх палітычных плыняў. У якасьці першага кроку да такога дыялёгу Лукашэнку прапануецца неадкладна вызваліць зьняволеных журналістаў, а таксама правесьці расьсьледаваньне справаў зьніклых у Беларусі вядомых людзей.

Акрамя таго, удзельнікі Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі катэгарычна выступілі супраць падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

Прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія прынялі ўдзел у сходзе, заклікалі прадстаўнікоў усіх інтэлектуальных прафэсіяў, усіх грамадзянаў Беларусі праявіць цьвёрдасьць, грамадзянскую сьвядомасьць і волю, кансалідаваць намаганьні грамадзтва па выхаду з крызыснай сытуацыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: