Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зварот Сойму партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”: спыніць расправы над арганізатарамі мірных акцыяў сацыяльнага пратэсту! 11:19, 17/03/2003
12 сакавiка ў многiх гарадах Беларусi адбылiся масавыя акцыi пратэсту супраць пагаршэньня жыцьця, нястрымнага росту жыльлёва-камунальных выдаткаў, адмiнiстрацыйнага задушэньня прадпрымальнiцкай дзейнасьцi. У Менску пратэст выказалi ўдзельнiкi Народнага маршу "За лепшае жыцьцё" й прадпрымальнiцкiх страйкаў. Нягледзячы на падкрэсьлена мiрны характар менскай акцыi ды яе сацыяльную накiраванасьць, арганiзатары Народнага маршу Л.Гразнова, З.Бандарэнка, Л.Малахаў i А.Саньнiкаў былi засуджаныя на максымальны тэрмiн пакараньня, прадугледжаны недэмакратычным беларускiм заканадаўствам. Пагроза арышту навiсла над iншымi ўдзельнiкамi Маршу.
Сойм Партыi БНФ рашуча пратэстуе супраць чарговай хвалi палiтычных рэпрэсiяў i патрабуе неадкладнага вызваленьня зьняволеных.
Мы заклiкаем амбасады дэмакратычных краiнаў, Офiс АБСЭ ў Менску, Бюро дэмакратычных iнстытутаў i правоў чалавека АБСЭ даць ацэнку дзеяньням беларускiх уладаў i патрабаваць спынiць грубыя парушэньнi правоў чалавека ў Беларусi.