Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зварот арыштаваных арганізатараў Народнага маршу да ўдзельнікаў Усебеларускага сходу інтэлігенцыі
11:22, 17/03/2003

Шаноўныя сябры! На жаль, мы ня можам сёньня разам з Вамі ўдзельнічаць на гэтым форуме беларускай інтэлігенцыі. Але, знаходзячыся пад арыштам, мы ўсё адно разам з Вамі, бо праблемы, якія Вам неабходна абмеркаваць, па сутнасьці, зьяўляюцца лёсавызначальнымі для беларускай нацыі і беларускай дзяржаўнасьці. Упэўненыя, што на зьезьдзе будуць прынятыя рашэньні, якія будуць садзейнічаць кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сілаў краіны, умацаваньню незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

12 сакавіка ўдзельнікі Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” заявілі, што ў выпадку, калі іх патрабаваньні ня будуць прынятыя да ўвагі, яны пакідаюць за сабой права на працяг масавых акцыяў пратэсту. Марш “За лепшае жыцьцё!” толькі пачаў ў 2003 годзе рух людзей, якія нязгодныя з палітыкай рэжыму. Наперадзе Дзень Волі 25 сакавіка, Чарнобыльскі шлях 26 красавіка, іншыя акцыі. Будзем разам, і мы пераможам. Жыве Беларусь!

Людміла Гразнова,

Андрэй Саньнікаў,

Зьміцер Бандарэнка,

Леанід Малахаў

г. Менск, спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік, вул. Акрэсьціна, 36,
16 сакавіка 2003г.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: